Чарговая група беларусаў, пацярпелых падчас паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі, пасля побыту ў шпіталі накіруецца заўтра на лячэнне ў польскія санаторыі. На днях прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што Польшча прыняла на лячэнне ўжо каля 100 чалавек.
Дзякуючы супрацы МЗС Польшчы, Міністэрства аховы здароўя, Памежнай службы, Польскай амбасады і Беларускага дому ў Варшаве пацярпелым хутка выдаюць гуманітарную візу, дзякуючы якой яны могуць атрымаць дапамогу дастаткова хутка. Гэтая віза не зачыняе ім дарогі назад у Беларусь – адзначае старшыня Беларускага дому Алесь Зарэмбюк. Паводле яго, частка людзей хоча вяртацца назад, а частка не можа.
-Адзін з першых пацярпелых, якія сюды прыехаў, а мы займаемся гэтым ужо некалькі тыдняў, атрымаў усю неабходную медыцынскую дапамогу, пасля быў два тыдні ў санаторыі ў Ніжняй Сілезіі. Учора ён бесперашкодна вярнуўся дадому, бо ў яго там засталася сямʼя. Тыя, хто вярнуцца не можа, думаюць, як, напрыклад, зачыніць бізнесы і як адчыніць новыя ў Польшчы.
Алесь Зарэмбюк кажа, што большасць з прыезджых адзначае, што ішла на пратэсты свядома і не шкадуе, што вырашыла праявіць грамадзянскую адвагу.
ав