Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Як Гродна абаранялася ад саветаў у 1939 годзе

18.09.2020 17:22
Палякі знішчалі танкі за танкам, і таму саветы пачалі ствараць жывыя шчыты – прывязваць да брані мірным жыхароў, у тым ліку дзяцей.
    . , 1938
Від на мост праз Нёман. Гродна, 1938 год Biblioteka Narodowa

17 верасня 1939 года Савецкі Саюз на моцы сакрэтнага пагаднення з гітлераўскай Германіяй напаў на Польшчу, прымусіўшы Варшаву весці ваенныя дзеянні на два франты. Адным з важнейшых момантаў польскага ўсходняга фронту была абарона Гродна, якое тады ўваходзіла ў склад Польшчы, паведамляе газета Rzeczpospolita.

Да вайны Гродна было спакойным павятовым горадам з насельніцтвам у 60 тыс. чалавек. 60% жыхароў былі палякамі, 30% – яўрэямі, астатнія 10% – прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, але пераважна беларусы.

20 верасня 1939 года да горада наблізіўся савецкі разведбатальён. Саветы думалі, што лёгка зоймуць Гродна, аднак памыліліся. Батальён быў знішчаны польскімі салдатамі і апалчэннем. Цягам наступных дзён горад на Нёмане па-геройскі абараняўся, хоць сілы былі няроўныя. Пераважная частка Войска Польскага, якое раней дыслакавалася ў горадзе, была перакінутая на захад на змаганне з немцамі, таму да абароны горада падключалася мірнае насельніцтва. А паколькі не хапала боепрыпасаў, то гродзенцы выдумвалі свае спосабы барацьбы, кідаючы ў танкі, напрыклад, бутэлькі з гаручай сумессю. 21 верасня Гродна абараняла 4 тыс. чалавек, саветаў жа было ў некалькі разоў больш. Палякі знішчалі танкі за танкам, і таму саветы пачалі ствараць жывыя шчыты – прывязваць да брані мірным жыхароў, у тым ліку дзяцей.

Абаронай Гродна камандаваў палкоўнік Ян Сядлецкі. 22 верасня польскае камандаванне прызначыла камендантам, адказным за абарону, адстаўнога генерала Вацлава Пжэздзецкага, які да гэтага часу спакойна жыў у сваім маёнтку пад Ваўкавыскам. Дзякуючы яму ўдалося ацаліць горад і мірнае насельніцтва. Калі аказалася, што шанцы ў барацьбе няроўныя, генерал Пжэздзецкі аддаў загад пакінуць горад, каб пазбегнуць разрухі і шматлікіх смерцяў. Частка войска адмовілася яго выконваць і засталася ў горадзе, загінуўшы ў сутыкненнях з саветамі. Аднак шматлікія мірныя жыхары пад покрывам ночы выйшлі з горада і накіраваліся на поўнач, у бок мяжы з Літвой. Менавіта дзякуючы Вацлаву Пжэздзецкаму ўдалося выратаваць шмат мірнага насельніцтва Гродна.

Генерал Пжэздзецкі пасля перасячэння літоўскай мяжы быў інтэрнаваны, а пасля далучэння Літвы да СССР трапіў у палон. Яму ўдалося пазбегнуць лёсу польскіх афіцэраў, расстраляных у Катыні, і пасля заключэння Дагавору Сікорскага–Майскага трапіць у армію генерала Андэрса. Памёр Вацлаў Пжэздзецкі ў 1964 годзе ў Вялікабрытаніі, паведамляе газета Rzeczpospolita.

вс