Пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо другі з паловай месяц. Не паспелі дзяржаўныя прапагандысты абвесціць, што пратэст «здуўся», як беларусы з новай сілай і выйшлі на вуліцы сталіцы і сваіх гарадоў, каб патрабаваць выканання «Народнага ўльтыматума». Аднак, агульнанацыянальнай забастоўкі арганізаваць не атрымалася. Запалохванні і рэпрэсіі супраць працоўных пакуль яшчэ дзейнічаюць. Пра ўльтыматум і новы подых пратэсаў разважае адзін з лідараў Руху салідарнасці «Разам» Вячаславаў Сіўчык:
-Народны ўльтыматум – у першую чаргу з’ўяўляецца добрым іміджавым крокам, абумоўленым геапалітычнай абстаноўкай. Барацьба працягваецца і «Народным ультыматумам» Святлана Ціханоўская, у пэўным сэнсе, пацвердзіла статус нацыянальнага лідара. Аднак, краіна не можа выйсці з крызісу, выкліканага выбарчым фарсам.(...)
Пратэст атрымаў новую сілу, адбылася чарговая мабілізацыя, і радыкалізацыя пратэсту. Аднак, пакуль таксама, як і ў жніўні, у Беларусі няма аб’актыўных магчымасцяў для пачатку агульнанацыянальнага страйку. Падзеі апошніх двух дзён прадэманстравалі пацвярджаюць гэта.
Зараз самае галоўнае, каб грамадзянскай супольнасці, у яе гэтым новым выглядзе, хапіла сіл дайсці да канца. Бо ў выпадку захавання рэжыму ў сённяшнім выглядзе, нас чакаюць жахлівыя рэпрэсіі. Бачым, што ўжо зараз рэжым разгойдвае гэты маятнік. Выключэнняў няма ніякіх: пенсіянеры, медыкі, студэнты....
Поўную гутарку з Вячаславам Сіўчыкам слухайце ў далучаным фале!
Эдуард Жолуд