Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Калі эпідэмія можа закончыцца, і як гэта станецца?

31.10.2020 11:00
Спецыялісты кажуць, што магчымыя два варыянты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneSam Wordley/ Shutterstock

У многіх краінах свету, асабліва Еўропы, каранавірус збірае ўсё большае жніво, у Польшчы амаль штодзённа назіраюцца рэкордныя колькасці выпадкаў заражэння. У сувязі з гэтым, усе задаюць сабе пытанне, калі эпідэмія можа закончыцца, і як гэта станецца. Спецыялісты кажуць, што магчымыя два варыянты – або паявіцца танная даступная ды эфектыўная вакцына, або добрае лякарства. Выданне Sieci апісвае гонку сусветных гігантаў фармацэўтычнай прамысловасці за тое, хто першы зробіць прышчэпку.

Над уласнай вакцынай працуюць, між іншым, амерыканская кампанія Pfizer, яна нават ужо пачала вытворчасць у сваёй бельгійскай фабрыцы. Яшчэ сёлета на рынак можа трапіць 100 млн. дозаў, гэта дазволіць прывіць 50 млн. чалавек (па дзве дозы на чалавека). Уласныя прышчэпкі рыхтуюць таксама іншыя лабараторыі – нямецкія, брытанскія, японскія, карэйскія.

Сумненні выклікае хуткасць тэставання новых вакцын, паколькі ў нармальных умовах чарговыя фазы клінічных выпрабаванняў займаюць нават некалькі гадоў. Нават калі вакцына будзе бяспечнай, невядома, ці яна дасць трывалы імунітэт. Меркаваннем спецыялістаў, стадны імунітэт паяўляецца тады, калі на захворванне ўстойлівыя 60% папуляцыі. Дасягненне такога ўзроўню зойме як мінімум два гады. Нельга таксама забываць, што не ўсе кінуцца прывівацца. Людзі з вялікім недаверам ставяцца да такой вакцынацыі.

Акрамя таго, каранавірус пастаянна падвяргаецца мутацыям, можна ім заразіцца больш, чым адзін раз. Механізмы гэтых паўторных заражэнняў яшчэ не даследаваныя. Прафесар Войцех Шчэклік з Клінічнага шпіталя ў Кракаве называе COVID-19 самай падступнай масавай хваробай. Паводле ягоных словаў, у пачатковай стадыі пацыенты робяць уражанне цалкам здаровых, але вынікі іх аналізаў выклікаюць жах. Таму лепш цяпер, пакуль няма эфектыўнага лякарства, мінімалізаваць рызыку заражэння. Метад просты і правераны: захоўваць дыстанцыю, мыць рукі, насіць маскі. Немцы дадаюць яшчэ – часта праветрываць памяшканне.

Канешне, не ўсе любяць маскі, большасць іх не любіць, але нават калі не для сябе, то трэба іх насіць для іншых. Калісьці мы ў канцы канцоў іх здымем.

нг