Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Я – журналіст. Чаму ты б'еш мяне? » – польскія і ўкраінскія журналісты выдалі кнігу пра беларускіх журналістаў

17.12.2020 10:34
«Гэта дваццаць эмацыйных  аповедаў пра шлях да свабоды, які вядзе праз беларускую турму».
   .    ?
Кнніга «Я – журналіст. Чаму ты б'еш мяне?»https://sdp.pl/jestem-dziennikarzem-dlaczego-mnie-bijecie-relacje-represjonowanych-dziennikarzy-bialoruskich/

Паўтары тысячы грамадзян Расіі, Беларусі, Украіны, ЗША, Італіі, Ізраілю і іншых краін падпісаліся пад заявай Беларускай асацыяцыі журналістаў і ПЭН-Цэнтру Беларусі аб падтрымцы беларускіх журналістаў, якія трапілі пад пераслед падчас акцый пратэстаў.

За кратамі знаходзяцца тры беларускія журналісткі: Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч.
У знак салідарнасці з імі ў Варшаве выйшла кніга, суаўтарам якой з'яўляецца Кацярына Андреева «Я – журналіст. Чаму ты бʼеш мяне?».

«Гэта дваццаць эмацыйных  аповедаў пра шлях да свабоды, які вядзе праз беларускую турму»,  - адзначыў польскі журналіст Кшыштаф Сковроньскі:

- 7 з гэтых тэкстаў напісала Кацярына Андрэева. Калі яна завершыла пісаць сёмы тэкст для гэтай кніжкі, трапіла ў турму ў Беларусі. Справу працягнуў Ігар Ільяш, які напісаў адзін тэкст і таксама трапіў у турму. (Мы па гэтых арыштах выдалі спецыяльныя заявы). А 2 тэксты напісала Вольга Івашэнка.

Кацярыну Андрэеву ​​арыштавалі 15 лістапада 2020 года на 13-м паверсе дому на плошчы Перамен, адкуль яна рыхтавала рэпартаж аб пацыфікацыі жыхароў жылога комплексу, якія абаранялі месца памяці забітага сілавікамі 31-гадовага мастака Рамана Бандарэнкі. Яе арыштавалі на 7 сутак. Затым суд падоўжыў тэрмін пакарання на два месяцы да 20 студзеня 2021 года.

Зборнік аповедаў і інтэрвʼю пра затрыманні, катаванні і спробы ціску на беларускіх журналістаў у апошнія месяцы «Я – журналіст. Чаму ты бʼеш мяне? » падрыхтавала Асацыяцыя польскіх журналістаў разам з Нацыянальным саюзам украінскіх журналістаў.

У падрыхтоўцы зборніка ўдзельнічаў таксама ўкраінскі журналіст Назарый Віўчарык. Апісаныя гісторыі паказваюць, як беларускі рэжым парушае асноўныя правы чалавека: годнасць, недатыкальнасць і свабоду слова.

Героямі кнігі зʼяўляюцца- журналісты незалежных беларускіх СМІ: у т.л. Белсат, Еўрарадыё, Наша Ніва, Радыё Свабода, партал Tut.by.

яс