X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

21 снежня на небе з'явіцца Віфліемская зорка

17.12.2020 16:02
Дзве найбуйнейшыя планеты нашай Сонечнай сістэмы - Юпітэр і Сатурн - "зліюцца" на небе 21 снежня.
Аўдыё
  • 21 снежня мы будзем сведкамі рэдкай з'явы на небе
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Jukka Risikko

21 снежня мы будзем сведкамі рэдкай з'явы на небе, апошняя такая назіралася 800 гадоў таму. У ноч зімовага сонцастаяння мы будзем назіраць яркую зорку падобную на Віфліемскую. У СМІ яе так і называюць - Віфліемскай, таму што яна з'явіцца напярэдадні Калядаў. Дзве найбуйнейшыя планеты нашай Сонечнай сістэмы - Юпітэр і Сатурн - "зліюцца" на небе 21 снежня, стварыўшы адну яркую кропку. Што важна, назіраць за імі можна будзе няўзброеным вокам.

Раней такую ​​з'яву, якую называлі вялікім злучэннем, можна было ўбачыць у 1226 годзе,  паведамляе навукова-папулярны вэбсайт EarthSky. Юпітэр і Сатурн таксама значна зблізіліся ў 1623 г., але астраномы кажуць, што ўмовы назірання і становішча Сонца, верагодна, зрабілі немагчымым убачыць гэтую з'яву.

Амерыканскае касмічнае агенцтва NASA заявіла, што Юпітэр і Сатурн "паступова збліжаюцца", і на піку яны будуць знаходзіцца на адлегласці толькі "пятай часткі поўні".

"Аднак, хаця два газавыя гіганты могуць здавацца блізкімі, яны на самой справе, знаходзяцца сотні мільёнаў міль адзін ад аднаго", - нагадала NASA.

Агенцтва адзначае, што, хоць выгляд будзе "уражваць", усё шоў не будзе працягвацца доўга. Планеты ўпадуць пад гарызонт неўзабаве пасля захаду сонца.

Падобнае вялікае злучэнне планет з'яўляецца адным з навуковых тлумачэнняў з'явы, апісанай у Бібліі падчас нараджэння Хрыста.

Гарвардска-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі прадказваюць, што наступнае вялікае злучэнне, калі Юпітэр і Сатурн будуць так блізка адзін да аднаго, адбудзецца ў 2080 годзе, а потым толькі ў 2400 годзе.

Так што, 21 снежня нельга нам правароніць гэтую з'яву.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка