Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзеці беларускіх уцекачоў атрымалі святочныя падарункі

29.12.2020 15:19
Святочныя падарункі атрымалі больш за трыццаць дзетак з сем’яў, якія праз палітычны пераслед, вымушаны былі пакінуць Беларусь.
Аўдыё
  • Свой доўгачаканы суперсучасны пісталецік на пульках атрымаў і шасцігадовы Цімур:
Святочныя падарункі Фота: facebook.com/centerofthebelarusiansolidarity

Па ініцыятыве Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве дзеці беларускіх уцекачоў атрымалі святочныя падарункі. У панядзелак, 28 снежня падарункі ў суправаджэнні Святога Мікалая, або Дзеда Мароза, каму як падабаецца, былі дастаўлены дзецям, гаворыць адна з завадатарак святочнай акцыі Аліна Коўшык з Цэнтра беларускай салідарнасці:

-Наша акцыя – гэта спаўнення мараў дзяцей. Напярэдадні яны пісалі лісты да Святога Мікалая, а мы падрыхтавалі менавіта тое, што хацелі малыя. Нашыя падарункі вялікія і дастаткова канкрэтныя. Да акцыі далучылася беларуская дыяспара Аўстрыі. Яны перадалі ў Варшаву безліч прысмакаў: вафлі, цукеркі, батончыкі. Вядома, мы дадалі слабасці ў падарункі.

Навагоднія падарункі атрымалі больш за трыццаць дзетак з сем’яў, якія праз палітычны пераслед, вымушаны былі пакінуць Беларусь.

Пра гэту ды іншыя акцыі Цэнтра Беларускай Салідранасці слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж