Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Вірус дапамогі» ў Польшчы распаўсюджваецца 

28.12.2020 16:41
Дабрачынныя акцыі збіраюць усё больш сродкаў, але колькасць патрабуючых таксама вырасла.
Раздача святочнызх пачак людзям з патрэбай у СапоцеPAP/Adam Warżawa

У Польшчы святочна-навагодні перыяд, а разам з ім і канец года – выдатны момант на падвядзенне вынікаў дабрачынных акцый. Тым і занялася Gazeta Wyborcza у сваім сённяшнім эканамічным дадатку. Выданне дайшло да высновы, што нягледзячы на тое, што нам усім стала больш цяжка за гэтыя дзевяць месяцаў каранавіруснага крызісу, людзі не спыняюць дапамагаць бедным і слабейшым за нас. Шматлікія дабрачынныя арганізацыі былі вымушаныя ў гэтым годзе перайсці ў новы фармат. Калі раней шмат акцыяў збораў праходзіла на вуліцах, у крамах і ўстановах, зараз большасць з іх карыстаецца анлайн-фармату дзеянняў.

Так, Польскія банкі харчавання, у адрозненні ад мінулагодніх збораў харчоў валанцёрамі прама ў крамах, сёлета вырашылі заснаваць анлайн-краму, дзе за любую суму можна зрабіць закупы для людзей у патрэбе. Вынікі акцыі нашмат менш эфектыўныя, чым у старым фармаце: летась сабрана 800 тонаў харчоў, у гэтым годзе - 120 тон. Як адзначае прэс-офіс арганізацыі, «у гэтым годзе колькасць тых, хто патрабуе дапамогі, павялічылася на некалькі тысяч у параўнанні з мінулым».

Ёсць аднак акцыі, якім пераход у анлайн, дапамог падтрымаць больш людзей у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Так, напрыклад, Szlachetna Paczka сабрала 51 мільён злотых (амаль 14 мільёнаў долараў у эквіваленце) – гэта на 10% больш, чым летась. Адначасова 20% людзей, якія скарысталіся дапамогай арганізацыі, апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі з-за каранавіруса. Польскі Caritas таксама адзначае, што нягледзячы на падобную колькасць сабраных сродкаў, патрабуючых нашмат больш. На днях пройдзе фінал Вялікага аркестра святочнай дапамогі, акцыі, якая з 90-х гадоў няспынна дапамагае хворым і бедным. Прэс-сакратар акцыі Анна Ожэх сказала выданню Gazeta Wyborcza, што сёлета бачна, што заангажаванае палякаў у дабрачынную дзейнасць расце.

Gazeta Wyborcza/аев