Адарваная ад рэчаіснасці і без зразумення вучняў – так для газеты Dziennik Gazeta Prawna адмыслоўцы каментуюць забарону дзецям выхаду на вуліцы ў час зімовых канікул. У панядзелак распачынаюцца два тыдні перапынку ў навуцы для школьнікаў. Дзеці не ўдзельнічаюць у занятках ужо з 23 снежня – калядныя канікулы. З прычыны пандэміі і планаў ураду вярнуць стацыянарнае навучанне пасля канікул, з 8 па 16 гадзіну была ўведзеная забарона пакідаць жытло дзецям ва ўзросце да 16 гадоў. Паколькі гэты закон меў нейкі сэнс у час, калі праводзілася дыстанцыйнае навучанне, каб дзеці ўдзельнічалі ў занятках, але зараз такое абмежаванне супярэчыць здароваму сэнсу і закону – кажуць псіхолагі, юрысты, настаўнікі ды бацькі.
Усе яны падкрэсліваюць, «хатні арышт» для дзяцей падчас канікул, спрычыніцца да таго, што яны будуць сядзець за камп’ютарамі, за якімі і так сядзяць падчас урокаў. Такім чынам, пасля вяртання стацыянарнай навучання дзеці будуць стомленыя. Ім не ўдасца адпачыць і адгрузіцца, бо ў той жа час іх бацькі працуюць і не змогуць заняцца падапечнымі, уласна калі і паехаць нікуды немагчыма, бо гатэлі не працуюць. Паводле справаздач арганізацый, якія займаюцца псіхалогіяй дзяцей – чарговыя тыдні вымушанай ізаляцыі прывядуць да таго, што польская моладзь выйдзе з пандэміі з цяжкімі псіхалагічнымі траўмамі. Да таго, адсутнасць руху можа прывядзе да праблемаў з атлусценнем і фізічнай формай у дзяцей.
Dziennik Gazeta Prawna/аев