Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Севярын Квяткоўскі: Самаарганізацыя і самадапамога – галоўныя вынікі 2020-га для беларусаў

30.12.2020 16:09
«Калі ідзеш разам з грамадою, якая налічвае сотні тысяч чалавек, перажываеш фантастычнае адчуванне неверагоднай энергіі, яднання».
Аўдыё
  • На нашых хвалях беларускім пісьменнікам Севярын Квяткоўскі падвёў вынікі гістарычнага 2020 года.
,  2020
Мінск, верасень 2020 годаФота: Беларуская служба ПР

2020 год увайшоў у гісторыю. Беларусі, як год нацыянальнага абуджэння. Беларусы змяніліся незваротна, яны асэнсавалі сябе гаспадарамі ўласнай зямлі і грамадою сталі на шлях барацьбы за права ўладарыць на гэтай змялі. На нашых хвалях беларускім пісьменнікам Севярын Квяткоўскі падвёў вынікі гістарычнага 2020 года:

- Прынцыповая змена якая адбылася ў 2020 годзе – канчаткова паўстала беларуская нацыя, з'явілася гарызантальнае грамадства, паралельнае дзяржаве. Гэта называецца грамадзянскай супольнасцю.

У 2020 годзе людзі не проста выходзілі масава і доўга. Яны гуртавалі і абʼядноўваліся: дваровыя, раённыя і гарадскія чаты. Яскравы прыклад гэтага, калі ў мікрараёне Новая Баравая, у якім жыве 15 тысяч чалавек, адключылі ваду, у чаце, створаным каб дапамагчы жыхарам гэтага раёну зарэгістравалася 20 тысяч! Яны хацелі дапамагчы і дапамагалі! Нешта падобнае мы назіраем кожны дзень. На маю думку, самаарганізацыя, самадапамога – гэта самае моцнае, што адбылося з беларусамі ў 2020 годзе. (...)

Севярны, вы не толькі апісваеце гэтыя зʼявы, вы прымалі непасрэдны ўдзел у падзеях 2020 года. Што вас найбольш уразіла? Як вы лічыце, што з перажытага ў 2020 годзе вы будзеце памятаць рэшту жыцця?

-Тое пачуццё, калі ты ідзеш унутры гэтага агромністага маршу. Калі ідзеш разам з грамадою, якая налічвае сотні тысяч чалавек, перажываеш фантастычнае адчуванне неверагоднай энергіі, яднання. (...)

Поўнае падсумаванне 2020 года ад Севярына Квяткоўскага слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж