Беларуская Служба

Пандэмія каранавірусу зацягваецца

13.04.2021 11:10
Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус заявіў у панядзелак, што пандэмія каранавірусу хутка не скончыцца.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/YONHAP SOUTH KOREA OUT Dostawca: PAP/EPA

Аднак, калі цягам бліжэйшых месяцаў, будуць прынятыя правільныя рашэнні ў галіне аховы здароўя, яе можна "узяць пад кантроль", піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Кіраўнік СААЗ зазначыў, што ёсць і падставы для аптымізму. Зніжэнне колькасці інфекцый і смяротнасці ў першыя два месяцы гэтага года даказвае, што вірус і яго варыянты могуць быць стрыманы, сказаў ён.

Эксперт СААЗ па эпідэміі Марыя Ван Керхаў падкрэсліла, што каранавірус працягвае хутка распаўсюджвацца, на мінулым тыдні выяўлена 4,4 мільёны інфекцый, і "пандэмія ў поўнай меры пашыраецца і дасягнула пераломнага пункту".

Прэс-сакратар СААЗ д-р Маргарэт Харыс сказала, што эскалацыя пандэміі назіраецца на працягу шасці тыдняў. На мінулым тыдні загінула больш за 71 тысячу чалавек чалавек, і ў параўнанні з папярэднім тыднем колькасць смяротных выпадкаў Covid-19 павялічылася на 11%.

Паводле ацэнак СААЗ, сітуацыя ў многіх краінах пагаршаецца, у тым ліку з-за новых мутацый віруса.

Большасць выяўленых у Турцыі інфекцый - гэта брытанскі варыянт каранавірусу, які, на думку лекараў, прыводзіць да больш высокай смяротнасці, бо мацней пашкоджвае ўнутраныя органы.У Бразіліі мёртвых хаваюць ноччу, каб паспець усіх пахаваць, а школьныя аўтобусы выкарыстоўваюцца для перавозкі астанкаў.

Станоўчым прыкладам стала Злучанае Каралеўства, дзе ў сакавіку было зафіксавана зніжэнне інфекцый на 60%. Гэтаму паспрыяла праграма хуткай вакцынацыі ды строгія санітарныя правілы.

юл