«Беларускі страх і бяда» – пад такой назвай выданне Rzeczpospolita друкуе публіцыстычны артыкул Фелікса Акермана, навуковага супрацоўніка Нямецкага гістарычнага інстытуту ў Варшаве, які абараніў дэсертацыю на тэму савецкай і нямецкай акупацыі Гродна.
Гісторык піша, што дзве інтэрпрэтацыі нацыянальнага сацыялізму ў Беларусі ўзаемна выключаюцца. Ён піша, што Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў 78-ю гадавіну пацыфікацыі ў Хатыні як нагоду для цалкам іншай ацэнкі гісторыі нацыянальнага сацыялізму. «22 сакавіка ён распачаў ідэалагічную кампанію супраць мірных пратэстаў у Беларусі. Пры нагодзе Лукашэнка выкарыстаў формулу «генацыд беларускага народу», спасылаючыся на колькасць ахвяр Галакосту. Паводле яго, людзі, якія выказваюцца за свабодныя выбары ў Беларусі, станоўча ацэньваюць нямецкія злачынствы, паколькі ходзяць пад бел-чырвона-белым сцягам, які выкарыстоўвалі тыя, хто супрацоўнічаў з нацыстамі».
Мэтавае выкарыстоўванне такіх параўнанняў, паводле аўтара, тлумачыцца не толькі штодзённым палітычным змаганнем паміж дзяржавай і грамадзянамі. Адначасова гэта доказ таго, што веды пра насілле, якое вялі абодва акупацыйныя рэжымы падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, перадавалася наступным пакаленням урыўкамі. Пра тое, што шматлікія яўрэйскія ахвяры нямецкага панавання ў Беларусі не з’яўляюцца часткай палітыкі памяці, сведчыць агітацыя дзяржаўных уладаў, якія шматразова выкарыстоўваюць антыяўрэйскую аргументацыю, і намякаюць, што апазіцыяй кіруюць яўрэйскія сілы з-за мяжы.
Выданне піша, што мінскі гісторык Аляксей Братачкін у сваіх даследаваннях над культурай памяці ў беларускіх школах заўважыў, што насілле ў Беларусі заўсёды разумеецца як вонкавы ўплыў. Гэта тлумачыць, чаму Аляксандр Лукашэнка пераносіць сваю пачатковую бяссільнасць у дачыненні да пратэстаў на Польшчу, а цяпер сістэматычна робіць з польскай нацыянальнай меншасці закладнікаў ва ўласнай краіне.
ав