Беларуская Служба

У аўторак мінае сорак дзён з моманту арышту Анджэя Пачобута

04.05.2021 10:59
Улады Беларусі абвінавацілі прадстаўнікоў польскай меншасці ў «рэабілітацыі нацызму» і «распальванні канфліктаў».
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё


У аўторак мінае сорак дзён з моманту арышту журналіста і віцэ-старшыні Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута. Яму і іншым арыштаваным прадстаўніком арганізацыі польскай меншасці пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Незалежная праваабарончая арганізацыя „Вясна” прызнала ўсіх затрыманых палякаў палітычнымі вязнямі, нагадвае Вікторыя Бяляшын у выданні Gazeta Wyborcza.

Аднак, паводле прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, арышт актывістаў польскай меншасці не звязаны з неафіцыйным святкаваннем дня „выклятых жаўнераў”, які польскія актывісты ладзілі на працягу некалькіх гадоў, звычайна ў форме сустрэч з гарцэрамі.

Паводле іх, менавіта антыпольскі аповед Аляксандра Лукашэнкі, які ў пратэстах супраць фальсіфікацыі мінулагодніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі абвінаваціў Захад на чале з Польшчай і Літвой, прычыніўся да таго, што ўлады вырашылі запалохаць польскіх дзеячаў.

Дарадчык Святланы Ціханоўскай (суперніцы Аляксандра Лукашэнкі на выбарах) Франак Вячорка заявіў у інтэрв'ю газеце, што СПБ быў элементам грамадзянскай супольнасці. Дзейнічаў актыўна і даказваў, што важны кожны голас.

„Жорсткія прысуды, якія пагражаюць членам СПБ - чарговая спроба запалохаць іншых грамадзян. Да таго ж мець закладнікаў зручна - рэжым спрабуе дамовіцца і дабіцца адмены санкцый у замен на іх вызваленне”, - кажа Вячорка.

Жонка Анджэя, Аксана Пачобут успамінае раніцу, калі функцыянеры ўварваліся ў іх кватэру:  „Ператрус выглядаў інакш, чым раней, калі Анджэя каралі за журналісцкую дзейнасць. На гэты раз гаворка ішла відавочна пра паходжанне. Функцыянеры шукалі рэчы, звязаныя з Польшчай, польскія кнігі і дакументы”, - кажа Аксана.

2 траўня з нагоды Дня польскай дыяспары прэзідэнт Анджэй Дуда накіраваў ліст зняволеным у „Валадарцы” палякам. Палітык выказаў сваю салідарнасць з усімі, хто падвяргаецца пераследу ў Беларусі па нацыянальных і палітычных прычынах.
Справа членаў Саюза палякаў Беларусі абмяркоўваецца і ў Еўрапарламенце. 29 красавіка еўрадэпутаты падтрымалі папраўку у рэзалюцыю, прысвечаную Расіі, у якой, у прыватнасці, гаворыцца, аб асуджэнні палітыкі Крамля, якая падтрымлівае недэмакратычныя дзеянні Мінска.

„Еўрапейскі парламент асабліва занепакоены расійскай падтрымкай кампаніі, накіраванай супраць арганізацый нацыянальных меншасцей ЕС у Беларусі, у тым ліку на самую вялікую - Саюз палякаў Беларусі”, - заявілі еўрадэпутаты, а іхныя словы цытуе Gazeta Wyborcza.

аз

Самыя буйныя польскія дыяспары пражываюць у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы

02.05.2021 09:00
Другога мая адзначаецца Дзень палякаў замежжа.

Прэзідэнт Польшчы напісаў ліст зняволеным беларускім палякам

03.05.2021 17:49
У лісце польскі кіраўнік выказвае сваю салідарнасць з усімі людзьмі, якіх пераследуюць у Беларусі па нацыянальных і палітычных прычынах.