X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Марыя Калеснікава праводзіць восьмы месяц у турме

06.05.2021 12:44
«Маша не падае духам», - запэўнівае ў інтэрвію ейная сястра Таццяна Хоміч.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Марыя Калеснікава - адна з вядучых фігур беларускай апазіцыі, якая вырашыла застацца ў краіне. За сваю рашучасць яна заплаціла зняволеннем. „Маша мае характар добрага, справядлівага змагара”, - кажа ў інтэрв’ю выданню Gazeta Wyborcza яе сястра Таццяна Хоміч.

„У імя сваіх каштоўнасцей яна здольная ахвяраваць многім. Нягледзячы на тое, што турэмная служба Валадаркі, у якой яе ўтрымліваюць, а таксама ўлады спрабуюць аказаць на яе ціск, напрыклад, не перадаюць ёй карэспандэнцыі альбо не адпраўляюць лістоў, якія яна нам піша, ці пазбаўляюць ейных адвакатаў права на выконванне прафесіі(…), але Марыя не падае духам”, - кажа Таццяна Хоміч.

Год таму, калі Марыя Калеснікава вырашыла далучыцца да выбарчага штаба Віктара Бабарыкі, ейная сям’я падазравала, што гэта можа мець такія наступствы.

„Мы шмат пра гэта гаварылі. Маша, я, тата. Мы добра ведаем, якая краіна Беларусь, якая пагроза звязана з падтрымкай апазіцыі. Такім чынам, мы ведалі, што можа здарыцца. Калі Маша абвясціла, што далучыцца да каманды Віктара Бабарыкі (кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах), мы не спрабавалі пераканаць яе не рабіць гэтага. У любым выпадку гэта не мела б сэнсу. Маша верная сваім перакананням, ідэям. Па яе слядах я таксама далучыўся да ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Я ўдзельнічала ў кампаніі, дапамагала, чым магла”, - кажа Хоміч.

Шмат каго здзівіў выбар Марыі, у рэшце рэшт, яна магла б надалей спакойна жыць у Германіі.

„Маша шмат гадоў жыла і тут, і там. У апошнія гады яна часта арганізоўвала нямецка-беларускія культурныя мерапрыемствы, ездзіла з нямецкімі музыкамі ў Беларусь і аб'ядноўвала беларускіх мастакоў, якія жывуць у Германіі(…). Так яна пазнаёмілася з Віктарам Бабарыкам, які як старшыня „Белгазпрамбанка” ўкладваў грошы ў культуру, у сучаснае мастацтва і прывозіў творы беларускіх мастакоў, страчаныя падчас вайны. Супрацоўніцтва было настолькі станоўчым, што Віктар запрапанаваў Машы ўвайсці ў яго выбарчы штаб і яна адразу пагадзілася”, - успамінае Таццяна Хоміч.

Gazeta Wyborcza нагадвае, што Марыя Калеснікава была выкрадзена 7 верасня 2020 года ў цэнтры Мінска. Супрацоўнікі ў масках зацягнулі яе ў машыну без маркіроўкі, адвезлі ў Мінскае раённае аддзяленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, потым у сядзібу КДБ. Там спрабавалі прымусіць яе даць згоду на выезд за мяжу. Яна адмовілася. Тады спрабавалі выслаць яе з краіны сілай. Ноччу Калеснікава і двое іншых членаў Каардынацыйнай рады апынуліся каля беларуска-ўкраінскай мяжы. Разумеючы, у чым справа, Калеснікава знішчыла свой пашпарт і выкінула яго праз акно машыны. Такім чынам Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў апынуліся ва Украіне, а Калеснікава - у турме ў Мінску. Паводле абвінавачвання, Марыі Калеснікавай пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

„8 траўня суд вырашыць, ці Маша застанецца ў Валадарцы, ці перавядуць яе пад хатні арышт. Аднак абарона ўжо некалькі разоў падавала заяўкі на такія змены, яны кожны раз адхіляліся. Таксама ідзе падрыхтоўка да працэсу. Марыя кансультуецца са сваім адвакатам. Дарэчы, на ўсялякі выпадак мае іх некалькі, каб пазбегнуць праблем і не быць цалкам пазбаўленым права на абарону”, - кажа ў размове з выданнем Gazeta Wyborcza ейная сястра Таццяна Хоміч.

аз