Беларуская Служба

Парадаксальна, але большасць ваеннапалонных у Данбасе абвінавачваюць у шпіёнстве на карысць Украіны

19.05.2021 16:09
На гэтым тыдні адбылася прэзентацыя даклады пра абыходжанне з ваеннапалоннымі ў акупаванай Расіяй Усходняй Украіне.
Аўдыё
  • «Ізаляцыя. Галасы са склепу» - гэта тытул дакладу пра катаванні ўкраінскіх мірных жыхароў у Данбасе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ichigo121212/pixabay.com/CC0 Public Domain

„Ізаляцыя. Галасы са склепу”- гэта тытул дакладу пра катаванні ўкраінскіх мірных жыхароў у Данбасе з боку расійцаў і, падтрымліваных Масквой, прарасійскіх сепаратыстаў. Дакумент  налічвае больш за 60 старонках і грунтаваўся на сведчаннях мірных ваеннапалонных.

Аўтарамі дакладу пра катаванні мірных жыхароў у Данбасе з’яўляюцца польская журналістка, якая пастаянна пражывае ва Украіне Моніка Андрушэўска і ўкраінскі юрыст Віталій Чэкало.  Дакумент быў падрыхтаваны па замове польскай еўрадэпутаткі ад фракцыі еўрапейскіх кансерватараў Анны Фатыгі (Anna Fotyga):

- На самой справе даклад быў падрыхтаваны па замове ўсяе фракцыі Еўрапейскіх кансерватараў і рэфарматараў у Еўрапарламенце, але сапраўды гэта я каардыную дзейнасць групы і асабліва цікаўлюся нашым усходнім суседам. Адтуль і мая заангажаванасць ва ўвесь праект.  

Як мы ўжо згадалі даклад налічвае 60 старонак. Праца над ім працягвалася даволі доўга:

-  Даклад абапіраецца на ананімізаваныя сведчанні былых ваеннапалонных. Яны ўтрымліваліся  ў сакрэтным ізалятары, які змяшчаецца на былым Заводзе ізаляцыйных матэрыялаў у Данецку. Адтуль і назва дакумента. Аўтары дакладу заяўляюць, што такіх следчых ізалятараў у Данбасе некалькі. Дакумент багата ілюстраваны графікамі аднаго з вязняў, гэта робіць жахлівае ўражанне. Сведкі паказваюць на два асноўныя віды катаванняў. Па-першае, гэта фізічны гвалт – збіванне вязняў. Адзін са сведкаў кажа, што ў выніку допытаў яго некалькі разоў даводзілі да клінічнай смерці і пазней рэанімавалі.

Другі тып гвалту, пра які кажуць сведкі, гэта псіхічны здзек:

- Напрыклад, муж Таццяны Мітушэнкі – музыка і кіраўнік кампаніі, якая дзейнічала ў Данбасе. Ён ніколі не выступаў супраць сепаратыстаў. Яго выпадкова затрымалі чатыры гады таму і змясцілі ў ізалятары. Жонка да гэтай пары афіцыйна не ведае, дзе ейны муж. Ёй удалося толькі даведацца, што мужа катавалі падчас допытаў і стан яго здароўя пагаршаецца. Парадаксальна, але большасць затрыманых асобаў абвінавачваюць у шпіёнстве на карысць Украіны.

Зацікаўленне дакладам было вялікае. Пра гэта, паводле Анны Фатыгі, сведчыць колькасць інтэрнет-карыстальнікаў, якія рэгістраваліся падчас прэзентацыі дакумента. Перш за ўсё, гэта былі прадстаўнікі дыпламатычных службаў, магчыма таксама выведкаў розных краінаў, у тым ліку Расіі:  

-Водгук ва Украіне быў вялікі. У тым ліку гаворка ідзе пра актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў Данецка і наугул усходняй часткі Украіны. Хоць іх каментары хутка выдалялі з сацсетак, то зацікаўленасць была вялікая.

У прэзентацыі дакладу ўдзельнічалі, між іншым, віцэ-спікер польскага Сейма Малгажата Гасеўска, якая цікавіцца справамі бяспекі і адносінамі з Расіяй і літоўскі еўрадэпутат, кіраўнік Групы сябраў Украіны ў Еўрапарламенце Пятрас Аўштравічус.  

- Мы плануем паслядоўна распаўсюджваць згаданую справаздачу. Ужо быў зроблены пераклад на англійскую мовы. Першы выпуск справаздачы быў ужо перададзены ў Гаагу ў Міжнародны суд ААН. Цяпер мы чакаем яго разгляду і судовага рашэння. Мы вельмі хацелі б, каб дыпламатычныя службы іншых краінаў таксама прасоўвалі згаданую справаздачу.

Паводле еўрадэпутаткі справаздача – гэта, перш за ўсё, доказ. Яна паказвае пагрозы для бяспекі ва Ўсходняй Еўропе:

- Зразумела справаздача мае таксама сваё палітычнае значэнне. Аднак, паводле мяне, ёй пацікавіліся, перш за ўсё, дзякуючы дэталёвасці і прадметнаму ўзроўню. Я думаю, што Віталій  Чэкало – юрыст з досведам моцна паўплываў на праўна-міжнародны ўзровень дакумента. Мы таксама на ўласную руку стараліся праверыць сумленнасць дакумента. Паводле мяне, ён мае вагу доказа. Гэта сведчанне таго, што адбываецца ў аспекце бяспекі Польшчы і ўсяго рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Важна паказаць пагрозы, якія назіраюцца ў нашай частцы свету , у прыватнасці пагрозы ля мяжу Еўрасаюза. Гэткія веды вельмі важныя. Такія дакументы таксама маюць ўплыў на пазіцыю высокіх прадстаўнікоў Еўрасаюза.

- сказала еўрадэпутатка былая кіраўнічка польскай дыпламатыі Анна Фатыга.   

„Даклад уключае факты парушэння правоў чалавека ў рамках міжнароднага права, здзейсненыя прарасійскімі сепаратыстамі ў так званай Данецкай народнай рэспубліцы”, - чытаем ва ўступе. Аўтары спадзяюцца, што ён прычыніцца да агучэння здзейсненых злачынстваў і пакарання вінаватых. Яны нагадваюць, што падчас узброенага канфлікту ў Данбасе, які працягваецца з 2014 года, амаль 4 тысячы грамадзян Украіны трапілі ў палон.

Увесь даклад на польскай мове тут.

аз

Сёння свет убачыць шакіруючы даклад пра злачынствы ў Данбасе

17.05.2021 11:11
Даклад узнік па замове еўрадэпутаткай ад фракцыі еўрапейскіх кансерватараў Анны Фатыгі.

На Данбасе катуюць украінскіх мірных жыхароў

18.05.2021 14:41
Партал niezalezna.pl апублікаваў шакуючы рапарт «Ізаляцыя - галасы з падвалу?»