Беларуская Служба

Бацькі Рамана Пратасевіча надалей няшмат ведаюць пра сына

10.06.2021 10:52
Улады Беларусі паспяхова ўскладняюць кантакт з палітвязнямі.
      .
Улады Беларусі паспяхова ўскладняюць кантакт з палітвязнямі.PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Тым часам бацькі Рамага Пратасевіча надалей няшмат ведаюць пра лёс сына, паколькі ўлады Беларусі паспяхова ўскладняюць кантакт з палітвязнямі, нагадвае Вікторыя Бяляшын у выданні Gazeta Wyborcza.

«Мы не ведаем, што адбываецца. Адвакатка сына дала падпіску аб неразгалошванні і не можа паведаміць нам пра падрабязнасці працэсу і расследавання. Нават пра тое, па якіх артыкулах абвінавачваюць Рамана», – кажа бацька блогера Дзмітрый Пратасевіч.

Паводле інфармацыі адвакаткі Інэсы Аленскай, Пратасевіч нядаўна пакутаваў ад вострага фарынгіта. Як яго лячылі, невядома. Вядома толькі, што Рамана пастаянна дапытваюць – па сем гадзін у дзень. Адміністрацыя турмы таксама не прымае перадачаў для яго, у тым ліку, кніг і грошай, каб ён мог кіпіць неабходныя рэчы ў турэмнай краме.

Бацькі блогера таксама ведаюць, што Рамана, хутчэй за ўсё, катавалі ў арышце КДБ, пра што сведчаць сляды збіцця, здушэння і сляды кайданак на рухах. Яны бачныя на запісах інтэрв’ю, якое апублікавалі беларускія службы і прапагандысцкае тэлебачанне АНТ.

Нагадваем, у згаданым інтэрв’ю блогер «прызнае» сваю віну, хваліць Лукашэнку і «раскрывае» закуліссе працы рэдакцыі канала Nexta і апазіцыі. Бацькі Пратасевіча перакананыя, што сына прымусілі даць такія паказанні. «Я ведаючы майго сына, я магу сказаць, што гэта не Раман гаворыць, ён кажа чужыя словы», – кажа бацька Пратасевіча.

З-за «паказанняў» Рамана з Беларусі былі прымушаныя з’ехаць некалькі чалавек, у тым ліку палітолаг Арцём Шрайбман. Незалежны аглядальнік беларускай палітычнай сцэны заяўляе, што не мае прэтэнзіяў да Рамана.

«Я не маю прэтэнзіяў да Рамана, што ён так перабольшыў маю ролю. Я нават не магу ўявіць сябе, што адбываецца ў падвалах КДБ; які быў бы лёс дзяўчыны Рамана ў выпадку адмовы даць гэтае інтэрв'ю. Закладнікаў не судзяць», – падкрэсліў Шрайбман.

Рамана Пратасевіча абараняе і яго партнёрка Сафія Сапега – грамадзянка Расіі, таксама арыштаваная службамі КДБ у Мінску. У першым лісце, які здолела перадаць бацькам, дзяўчына просіць, каб ніхто не вінаваціў Пратасевіча ў тым, што здарылася.

«Калі ласка, не вінаваціце Рому ў тым, што здарылася. Ён абараняў мяне і клапаціўся пра мяне, як мог», – напісала 23-гадовая расіянка. Маці Сафіі Сапегі Ганна Дудзіч, паведаміла, што з моманту затрымання консулу дазволілі толькі адзін раз наведваў ейную дачку. Беларускія ўлады таксама ўскладняюць ёй кансультацыю з адвакатам.

Gazeta Wyborcza нагадвае, што Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу беларускі рэжым абвінавачвае ў экстрэмізме і арганізацыі масавых беспарадкаў, за што ім пагражае да 15 гадоў турмы.

аз