У выніку змены ўмоваў кантракту між Міністэрствам аховы здароўя і медыцынскімі ўстановамі, аж траціна палякаў можа застацца без медыцынскіх паслуг, чытаем у сённяшнім выданні Gazeta Wyborcza. 30 чэрвеня заканчваюцца старыя дамовы паміж ведамствам і шпіталямі, а частка лекараў, якія належаць да гэтак званага “Зялёнагурскага паразумення”, не жадае падпісваць новыя кантракты. Прычыны ў тым, што лекары, у асноўным з заходніх частак Польшчы, хацелі ўвесці новыя стаўкі за абслугоўванне пацыентаў. За год яны складаюць сёння 171 злотых, а паводле прапановы “Паразумення”, павінны скласці на 2 злотыя больш. Міністэрства аднак не згадзілася на такія змены.
Да таго ж, Міністэрства абвесціла, што кантракты з паліклінікамі, у якіх больш чым 90% прыёмаў адбываецца праз тэлесувязь, не будуць працягнуты. Паводле дадзеных ведамства, такіх месцаў больш за 200. Гэта абазначала б, што з 1 ліпеня аж 12 мільёнаў палякаў не мела б куды схадзіць да лекара. Такім чынам, урачы хацелі працягнуць кантракты на цяперашніх умовах, на час канікул, каб дамовіцца аб новых стаўках.
Нягледзячы на такія жаданні лекараў, міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў, што не намераны пагаджацца на такія ўмовы. Ведамства прапануе ўсім пацыентаў змяніць лекараў першага кантакту з дапамогай інтэрнэт-сервісу пацыента. Праблемай з’яўляецца факт, што ў сувязі з адсутнасцю кадраў, не кожны зможа знайсці такога лекара, асабліва на захадзе краіны, дзе дзейнічае “Зялёнагурскае паразуменне”. Такім чынам, з 1 ліпеня можа пачацца праблема з доступам да медыкаў, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.
аев