Сёння ў польскіх гарадах адбываецца пратэст медыцынскіх ратаўнікоў. І пра гэта паведамляюць усе польскі сродкі масавай інфармацыі.
Гэта асобная прафесійная група, нешта накшталт лекараў хуткай дапамогі. У Польшчы медыцынскія ратаўнікі працуюць у сістэме хуткай медыцынскай дапамогі: на карэтах хуткай дапамогі, у аддзяленнях хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама ў прыёмных пакоях і аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі. Каб стаць ратаўніком, неабходна закончыць медыцынскую ВНУ і атрымаць вышэйшую адукацыю. Іх задача – прафесійная хуткая рэакцыя ў выпадку пагрозы жыццю альбо здароўю пацыента.
Асноўныя патрабаванні медыцынскіх ратаўнікоў – гэта павышэнне зарплатаў і ўнясенне змяненняў у закон Аб дзяржаўнай службе хуткай медыцынскай дапамогі.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што падрыхтаванае да перамоў са згаданай прафесійная групай.
Самі пратэстуючы медыцынскія ратаўнікі кажуць, што калі яны былі патрэбныя дзяржаве падчас пікаў эпідэміі каранавіруса, то дадатковыя грошы, гэтак званыя «кавідныя», знайшліся. Цяпер жа, калі эпідэмічная сітуацыя нармалізавалася, улады забралі частку дадаткова фінансавання, прычым не толькі «кавіднага». Медыкі заяўляюць, што будуць да канца адстойваць свае правы.
вс