Канада пабіла тэмпературны рэкорд – у канадскім рэгіёне Брытанская Калумбія было 49,6 градуса Цэльсія. На паўночным захадзе ЗША таксама назіраліся тэмпературныя рэкорды – паведамляе Niezalezna.pl.
Змены клімату, паводле экспертаў, павялічаць частату экстрэмальных з'яваў надворʼя, між іншым спёкі. Хваля гарачыні ў заходніх раёнах Канады і ЗША была выкліканая масамі гарачага паветра пад высокім ціскам, якое цягнулася ад Каліфорніі да арктычных тэрыторый.
Да нядзелі тэмпература ў Канадзе ніколі не перавышала 45 градусаў. Прэмʼер-міністр Брытанскай Калумбіі Джон Хорган заявіў, што самы гарачы тыдзень, які калі-небудзь здарыўся ў канадскай правінцыі, меў «разбуральныя наступствы». Паліцыя ў Ванкуверы паведаміла пра нечаканую смерць 130 чалавек за апошні тыдзень, што можа мець сувязь з анамальнай гарачынёй. Многія людзі здымалі нумары ў гасцініцах, каб толькі правесці час у пакоі з кандыцыянерам.
нг