Беларуская Служба

Лукашэнка наносіць удар па нямецкім экспарце

07.07.2021 09:35
Па яго даручэнні, транзіт тавараў з Германіі праз Беларусь у Расію і далей у Кітай павінен быць заблакаваны.
Аляксандр ЛукашэнкаАўтар: Okras - Уласны твор, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34558726

Аляксандр Лукашэнка спрабуе адказаць на санкцыі ЕС, якія закрылі яму доступ да еўрапейскіх рынкаў капіталу. У аўторак беларускі дыктатар загадаў ураду ў Мінску заблакаваць транзіт тавараў з Германіі праз Беларусь. Гэта павінна стаць адказам на пакет эканамічных санкцый ЕС супраць беларускага рэжыму, прыняты 26 чэрвеня, паведамляе Івона Трусэвіч у сваім артыкуле на старонках выдання Rzeczpospolita.

«Ні кроку праз Беларусі. Хай яны (Германія – рэд.) пастаўляюць сваю прадукцыю ў Кітай і Расію праз Фінляндыю», – цытуе словы дыктатара агенцтва «Інтэрфакс». Аднак шлях у Маскву вядзе не толькі з тэрыторыі Польшчы праз Беларусь, але і праз краіны ЕС – Літву і Латвію, і ён не нашмат даўжэйшы, пра што дыктатар ужо не згадваў.

ЕС увёў два пакеты санкцый супраць Мінска за гвалтоўны захоп пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню і арышт дваіх пасажыраў. Брусель кваліфікаваў гэта як паветранае пірацтва. Сектаральныя санкцыі нанеслі балючы ўдар па ўрадзе Беларусі, дзяржаўных банках, нафтавых кампаніях і галіне калійных угнаеннях. У індывідуальныя «чорныя спісы» былі ўнесеныя больш за 160 чалавек і 16 кампаній, у тым ліку, вытворцы цяжкай будаўнічай тэхнікі і грузавікоў – МАЗ і БелАЗ.

Паколькі беларускія кампаніі ўжо даўно залежаць ад паставак запчастак і тэхналогіі з Захаду, санкцыі, у прыватнасці, прывялі да таго, што беларускія аўтазаводы засталіся без паставак. Rolls-Royce адмовіўся прадаваць рухавікі БелАЗу, а нямецкі канцэрн Siemens прыпыніў кантракт на пастаўку ў Беларусь газавых турбін.
Па дадзеных міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's, хаця санкцыі не прывядуць да неадкладнага краху беларускай эканомікі, то яны прывядуць да стагнацыі, вычарпання і без таго вельмі далікатных рэзерваў і да дэвальвацыі нацыянальнай валюты.

Скарачэнне экспартных даходаў прымусіць Мінск выдаткоўваць рэзервы для пагашэння знешняга дзяржаўнага доўгу, у выніку чаго да 2023 года абʼём золатавалютных рэзерваў, даступных для цэнтральнага банку, зменшыцца з 6,8 млрд. долараў. да 3,8 млрд. долараў Рэзервы на ўзроўні аднамесячнага імпарту азначаюць, што рэжым стане неплацежаздольным.

Паводле ацэнак Standard & Poorʼs, рост ВУП у Беларусі складзе ўсяго 0,5 працэнта сёлета і 1,5 працэнта ў наступны годзе. Узровень жыцця беларусаў, які вымяраецца ў ВУП на душу насельніцтва, застанецца на ўзроўні каля 6,4 тысяч долараў на чалавека. Гэта прыблізна на ўзроўні Албаніі і менш, чым у Габоне і Гвінеі, чытаем у выданні Rzeczpospolita.

аз