Беларуская Служба

Ці прышчэпкі супраць кавіду могуць стаць абавязковымі?

14.07.2021 14:12
Краіны завастраюць палітыку вакцынацыі, каб рознымі спосабамі прымусіць грамадзян зрабіць прышчэпку ад кавіду.
.
. PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Учора Францыя ўвяла абавязковыя прышчэпкі для медыкаў, а не прышчэпленыя грамадзяне не могуць хадзіць нават у краму. Іх жыццё будзе вельмі моцна ўскладненае. Рашэнне ўведзена амаль з дня на дзень. Адразу пачало паяўляцца пытанне, ці ў Польшчы прышчэпкі ад кавіду таксама маглі б быць абавязковыя. Галасы падзеленыя.

«Dziennik Gazeta Prawna» друкуе інтэрв’ю з экспертам па пытаннях канстытуцыі Варшаўскага ўніверсітэту, прафесарам Рышардам Пятроўскім. Ён заяўляе, што ахвярамі віруса не могуць быць правы чалавека. Увядзенне абавязковых прышчэпак – гэта параза дзяржавы, якая дадаткова паслабляе яе аўтарытэт – лічыць прафесар Пятроўскі.

Прафесару задалі пытанне, ці ад працаўнікоў службы аховы здароўя можна вымагаць, каб яны прывіліся ад кавіду? –Такое рашэнне кампраметуе саму ідэю прышчэпак. Калі не хочуць прывівацца людзі, якія маюць медычныя веды і досвед, то што павінен сказаць той, хто не мае ведаў як лекар? Гэта вельмі кепская ідэя, калі казаць пра барацьбу з Сovid-19, – гаворыць прафесар Рышард Пятроўскі.

Паводле яго, калі б у Польшчы хацелі ўвесці абавязак вакцынацыі ад каранавіруса, то гэта выклікача канстытуцыйныя сумневы. -Перш за ўсё такія: ці свабода, якую мы прыносім у ахвяру, менш важная, чым грамадскае здароўе. Меркаванні па гэтым пытанні былі б напэўна падзеленыя. Нашая канстытуцыя разумее свабоду індывідуальна, а не калектыўна – сказаў у інтэрв'ю выданню «Dziennik Gazeta Prawna» прафесар Рышард Пятроўскі.

ав

Пасля прамовы Макрона амаль мільён французаў зарэгістраваўся на вакцыну супраць Covid-19

13.07.2021 12:01
Прэзідэнт Францыі абвясціў, што доступ да грамадскіх месцаў для людзей без прышчэпкі будзе абмежаваны з наступнага тыдня.

У Польшчы вакцынаваны больш 31,5 млн чалавек, з якіх цалкам - больш за 15 млн

13.07.2021 13:14
За мінулыя суткі зарэгістравана 96 выпадкаў каранавіруса, памерлі 13 чалавек.