Беларуская Служба

Польская энергетычная трансфармацыя немагчымая без АЭС

17.07.2021 11:14
Польшча запусціць першую атамную электрастанцыю ў 2033 годзе. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Для новай формы польскага энергетычнага сектара неабходна пабудаваць увесь сектар ядзернай энергетыкі, заявіў упаўнаважаны ўрада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.

У эфіры Польскага радыё Наімскага запыталі, ці здольная Польшча зрабіць энергетычную трансфармацыю без выкарыстання ядзернай энергіі. Адказ быў наступным: "Не, у Польшчы важным элементам новай формы польскага энергетычнага сектара з'яўляецца будаўніцтва ўсёй атамнай энергетыкі, г.зн. атамныя электрастанцыі".

Ён дадаў, што гэта крыніца, якая забяспечвае энергіяй незалежна ад часу сутак і надвор'я, бяспечна і стабільна. Наімскі звярнуў увагу на тое, што АЭС не выкідвае вуглякіслага газу, і таму яна прыязная для клімата і кліматычных стратэгій, якія з'яўляюцца асновай для прыняцця рашэнняў у ЕС.

Ён падкрэсліў, што калі вугаль перастане быць крыніцай энергіі ў Польшчы, што адбудзецца прыблізна праз 30 гадоў, яго неабходна чымсьці замяніць. "Мы будзем замяняць на ядзерную энергетыку, і мы таксама будзем будаваць у бліжэйшыя 6-8 гадоў газавыя электрастанцыі - у такой колькасці, каб абавязкова адключыць вугальную энергетыку».

Пётр Наімскі нагадаў, што Польшча запусціць першую атамную электрастанцыю ў 2033 годзе. Разглядаюцца два месцы ў раёне Гданьска і адно з іх будзе выбрана.

Энергетычная палітыка Польшчы да 2040 г. прадугледжвае ўвядзенне ў эксплуатацыю першага рэактара ў 2033 г. Канчаткова АЭС будзе мець магутнасць 6-9 ГВт.

ав

Францыя прапануе Польшчы стратэгічнае ядзернае супрацоўніцтва

13.07.2021 08:57
Урад Францыі прызначыў свайго высокага прадстаўніка па ядзерным супрацоўніцтве з Польшчай Філіпа Крузэ ў лютым 2021 года.