Беларуская Служба

Сёння пройдзе «Марш 22 ліпеня», прысвечаны ахвярам Варшаўскага гета

22.07.2021 08:48
22 ліпеня 1942 года пачалася ліквідацыя часткі жыхароў варшаўскага гета, каля 300 тысяч габрэяў былі вывезеныя ў канцлагер у Трэблінцы і там замардаваныя. 
ІлюстрацыяКрыніца: Źródło: ŻIH

У дзясяты раз жалобны «Марш 22 ліпеня» ушануе памяць каля 300 тысяч габрэйскіх жыхароў Варшавы, якія летам 1942 года былі вывезены ў лагер смерці ў Трэблінцы. Марш памяці пачнецца 22 ліпеня, у чацвер а 18 гадзін перад помнікам Умшлагплац – перавалачным пунктам у гета, дзе адбывалася сарціроўка вязняў і адпраўка ў лагеры смерці, пішуць на партале dzieje.pl.

Сёлета асаблівым чынам будзе ўганараваны памяць настаўнікаў, якія былі заангажаваныя ў дапамогу вязням гета з абодвух бакоў мура. «Марш гэтага года мы прысвячаем настаўнікам. У экстрэмальных умовах гета яны не гублялі веры ў каштоўнасць адукацыі і маральныя заканамернасці, што імкнуліся данесці да вучняў. Да апошніх дзён перад дэпартацыяй у лагер смерці яны суправаджалі сваіх падапечных у навучанні грамаце або падрыхтоўцы да выпускных іспытаў. Многія з іх адправіліся разам з вучнямі на Умшлагплац», – нагадала дырэктар габрэйскага Гістарычнага інстытуту ім.Эмануэля Рынгельблюма Моніка Краўчык.

Удзельнікі маршу памяці разам пройдуць сімвалічны маршрут «ад смерці да жыцця». Марш пройдзе па варшаўскім раёне Мурануў, дзе да вайны было шмат габрэйскіх школ і ўстановаў рэлігійнай асветы. Падчас мемарыяльнага маршу валанцёры будуць раздаваць стужкі з імёнамі забітых габрэяў.

22 ліпеня 1942 года пачалася ліквідацыя часткі жыхароў варшаўскага гета, якая з'яўлялася элементам аперацыі «Рэйнхардт». Аперацыя прадугледжвала поўную фізічную ліквідацыю габрэяў.

На працягу двух месяцаў акцыі каля 300 тысяч габрэяў былі вывезеныя ў канцлагер у Трэблінцы і там замардаваныя. Гэта складала 75% насельніцтва гета, на яго тэрыторыі засталося толькі 60 тысяч чалавек, якія выконвалі прымусовыя працы.

Першапачаткова габрэі не ведалі рэальнай мэты нацысцкай акцыі лета 1942 года, бо прапаганда казала пра тое, што вывезеныя з гета габрэі перасяляюцца на сельскагаспадарчыя ўгоддзі на ўсходзе, каб там працаваць на карысць Рэйха. Аднак вельмі хутка высветлілася, у тым ліку дзякуючы апавяданням габрэйскіх уцекачоў з лагера ў Трэблінцы, што мэтай немцаў было поўнае вынішчэнне габрэйскага народу. Пра трагедыю Варшаўскага гета і сучаснае ўшанаванне памяці ахвяраў Галакосту пісалі на партале dzieje.pl.

эж

19 красавіка 1943 года пачалося паўстанне ў Варшаўскім гета

19.04.2021 08:50
Святкаванні ўшанавання памяці герояў паўстання ў Варшаўскім гета пачнуцца апоўдні.

Удзельнік Паўстання ў Варшаўскім гета: Мы самі абралі шлях сваёй смерці

19.04.2021 15:04
Адзін з паўстанцаў гета Сімха Ратайзер-Ротэм праз шмат гадоў успамінаў, што выбух паўстання быў апошнім актам трагедыі габрэяў, якія вырашылі, што хочуць памерці ў баі, а не ў газавых камерах.