Аднак выданню Dziennik Gazeta Prawna міністэрства абвяргае інфармацыю пра змены ў праграме. Увесьці новыя заняткі рэкамендуюць моладзевыя арганізацыі, якія хочуць распаўсюджваць веды пра змены клімату сярод аднагодкаў. Да ўвядзення новых школьных праграмаў датычных клімату абавязаліся краіны, якія ўдзельнічалі ў кліматычным саміце ў Ліме ў 2014 годзе. Сярод іх была і Польшча.
Гаворка ідзе не пра новы прадмет, а пра пашырэнне тэмаў на ўроках біялогіі, геаграфіі, хіміі, гісторыі і грамадазнаўства. Як адзначаюць аднак самыя настаўнікі, з якімі размаўлялі журналісты газеты, згаданыя змены ў праграме не будуць дастатковымі.
Навука пра клімат, па меркаванні моладзевых актывістаў, дапаможа маладому пакаленню пашырыць веды пра навакольнае асяроддзе. Веды неабходныя не толькі з перспектывы біялагічных або хімічных навук, але таксама з пункту гледжання грамадства і палітыкі. Міністэрства адукацыі інфармуе тымчасам, што кожны настаўнік мае права весці заняткі такім чынам, як лічыць гэта правільным, і звяртаць увагу на праблемы, якія з’яўляюцца на працягу навучальнага года. Пытанне ўвядзення новых рэкамендацый з 2023 года надалей застаецца адкрытым, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.
аев