Экспертка звяртае ўвагу на тое, што чалавек павінен адпачываць ад працы і змяняць абстаноўку, бо тады наш мозг атрымлівае магчымасці «рэсету» – аднаўлення.
Менавіта ў часы развіцця тэхналогій і цывілізацыі ўвогуле, пры паступленні неверагоднай колькасці інфармацыі штодня трэба навучыцца адпачываць. Гэта ключавая справа для нашага здароўя ў цэлым, зазначае псіхолаг. Варта падкрэсліць, што адпачываць таксама трэба ўмець, бо не хопіць паехаць за горад і сядзець у адным месцы.
Паводле прафесар Дудэк, кожны чалавек мае іншы спосаб адпачынку. Таму калі адчуваем, што хочам паехаць у горы і жыць у намёце, то трэба так і зрабіць. Калі замест гэтага выбярэм пяцізоркавы гатэль у Егіпце і будзем пастаянна марыць пра ціхі лес і горы, то тады наадварот - не адпачнем. Не варта таксама браць усіх свабодных дзён запар. Калі ў Польшчы 26 дзён водпуску, то добра іх падзяліць на тры часткі. Нават кароткая паездка на выходныя ў новае месца можа дапамагчы мозгу рэгенеравацца, і вярнуцца на працу з лепшым здароўем.
На адпачынку таксама варта забыць пра працы. У бізнесменаў выступае тэндэнцыя, што яны пішуць электронныя лісты і звоняць падчас адпачынку - гэта дрэнная практыка, кажа псіхолаг прафесар Дамініка Дудэк у размове для газеты Polska The Times.
аев