Беларуская Служба

Варшаўская бітва 1920 года была прыкладам стратэгічнага майстэрства польскага камандавання

13.08.2021 15:39
15 жніўня ў Польшчы будзе адзначацца 101 гадавіна вялікай перамогі польскай арміі над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве.
Serwis bitwa1920.gov.pl
Serwis bitwa1920.gov.plPolskie Radio

Гэта быў прыклад сапраўднага тактычнага майстэрства, прычым з двух бакоў, чытаем у выданні газеты Polska The Times. У Польшчы часта называем гэтую падзею «цудам над Віслай», аднак перамога на самой справе была дасягнута дзякуючы добрай планіроўцы. Тактыка як генерала Тухачэўскага, так і польскіх камандзіраў на чале з генералам Развадоўскім і Пілсудскім, маглі б з’явіцца ў падручніках па ваеннай стратэгіі. Чырвоная армія налічвала тады ажно 5 мільёнаў людзей, але на заходнім фронце знаходзілася не больш за 300 тысяч салдатаў. Польскі бок меў армію ў 900 тысяч людзей, хаця вялікая частка салдатаў была толькі што прызваная ў войска.

Генерал Тухачэўскі хацеў арганізаваць тагачасную версію бліцкрыгу і адразу ўдарыць на Варшаву. Такі манёўр мог бы даць перамогу, аднак польскія военачальнікі прадбачылі план Тухачэўскага і акружылі з двух бакоў. 15 жніўня ўдалося правесці наступленне з поўдня, якім камандавалі Пілсудскі і Развадоўскі, а з поўначы наступала армія генерала Сікорскага. Удалося заняць ключавыя пазіцыі і разбіць вядомую Конную армію Будзённага. Потым бальшавікі ўжо пачалі адступленне, якое кнчаткова прывяло да перамоваў у Рызе.

План Тухачэўскага не адпавядаў тагачаснай рэчаіснасці, а тактыка бліцкрыгу была паспяхова прымененая на практыцы праз два дзесяцігоддзі. Яна ўдалася як нацыстам, так і генералу Патану падчас наступлення на немцаў. Польскае контрнаступленне тымчасам было вельмі эфектыўным адказам на новую тактыку ў 1920 годзе, чытаем у газеце Polska The Times.


аев