X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Польшчы пратэстуюць супрацоўнікі службы аховы здароўя

13.09.2021 16:10
Перад Канцылярыяй прэм’ера Польшчы ў рамках пратэсту медыкі разбілі палатачны гарадок.
Аўдыё
  • У Польшчы пратэстуюць супрацоўнікі службы аховы здароўя
Перад Канцылярыяй прэм’ера Польшчы ў рамках пратэсту медыкі разбілі палатачны гарадок PAP/Radek Pietruszka

Тыдзень таму мы паведамлялі пра пратэст супрацоўнікаў Служба дзяржаўнай хуткай медыцынскай дапамогі Польшчы. Але на днях пратэст пашырыўся: у суботу ў Варшаве прайшла вялікая дэманстрацыя прадстаўнікоў усёй польскай медыцыйнскай галіны.

Вернемся да пратэсту супрацоўнікаў Дзяржаўнай службы хуткай медыцынскай дапамогі. Для прыкладу, у Варшаве з 1 па 6 верасня да пацыентаў не выязджала больш паловы карэтаў.

У Польшчы ў карэтах хуткай медыцынскай дапамогі працуюць медыцынскія ратаўнікі.

Медыцынскі ратаўнік – гэта прафесія, для працы па якой неабходная вышэйшая медыцынская адукацыя. Каб ім стаць, трэба закончыць медыцынскую ВНУ і атрымаць тытул бакалаўра медыцыны. Медыцынскія ратаўнікі працуюць на хуткіх дапамогах, у аддзяленнях хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.

Справа ў тым, што большасць ратаўнікоў працуе па кантракту. Гэта значыць, што яны – індывідуальныя прадпрымальнікі, і рэалізуюць медыцынскія паслугі як ІП для станцый хуткай медыцынскай дапамогі. Такой формай працаўладкавання ахоплена больш за палова медыцынскіх ратаўнікоў у Польшчы. Астатнія працуюць у штаце альбо паводле дамовы падраду.

Медыцынскія ратаўнікі падкрэсліваюць, што іх зарплаты вельмі нізкія, асабліва калі браць пад увагу вялікую адказнасць за жыццё і здароўе пацыентаў. Калі палічыць, што ад атрыманай за месяц сумы трэба заплаціць падатак, узносы ў фонд медыцынскага і сацыяльнага страхавання, а таксама купіць спецвопратку, абутак і медыцыцнскія аксесуары, патрэбныя для працы, то астатак сумы на ўласныя выдаткі атрымліваецца малым. Таму многія медыкі працуюць па 300 альбо нават 400 гадзін у месяц, каб хоць нейкім чынам кампенсаваць невялікі даход.

Медыцынскі ратаўнік з Варшавы Адам Пехнік звяртае ўвагу на тое, што ўлады ведаюць пра складанасці службы хуткай медыцынскай дапамогі, але робяць выгляд, што праблемы не існуе.

- Людзі штодня паміраюць ад таго, як функцыянуе гэтая сістэма. Цяпер, падчас пратэсту, амбулансы выязджаюць па выкліку са спазненнем у паўтары гадзіны. А нас, ратаўнікоў, улады стараюцца паказаць як людзей без душы, якія думаюць толькі пра грошы. Але гэта не так. Мы проста вельмі стомленыя! Нехта, хто ніколі не быў у карэце хуткай дапамогі і ніколі не ездзіў на выклікі, не зразумее, наколькі цяжкая і складаная наша праца. Вінаватыя не мы, віна – па боку кіраўніцтва станцый хуткай медыцынскай дапамогі і ўлад. І яны давялі да таго, што мы пратэстуем. У сувязі з гэтым карэта хуткай дапамогі не прыедзе своечасова. З-за гэтага нехта памрэ, нехта стане інвалідам. І вінаватымі будуць улады, таму што яны робяць выгляд, што праблемы не існуе, што яна адсутнічае.
Мы, медыкі, каб утрымліваць нашы сем’і, прымушаныя працаваць па некалькі сот гадзін у месяц... Гэта час, які мы забіраем у нашых блізкіх... І ў пэўны момант можа аказацца, што сям’я, для якой мы так шмат працавалі, ужо рассыпалася, бо нас ніколі не было дома...

Паколькі медыцынскія ратаўнікі працуюць для станцый хуткай медыцынскай дапамогі як індывідуальныя прадпрымальнікі, то яны маюць права самі выбіраць дні, калі прыходзяць на дзяжурства. І вось, у рамках папераджальнага пратэсту ў Варшаве большасць медыкаў адмовіліся дзяжурыць з 1 да 6 верасня.

Падобныя патрабаванні ў іншых асяроддзяў польскай службы аховы здароўя. Прычым фінансавыя патрабаванні гучаць менш гучна, чым у выпадку медыцынскіх ратаўнікоў, таму што лекары і медсёстры зарабляюць у Польшчы адносна нармальныя грошы. Зарплата польскага ўрача ў пераводзе са злотых у раёне 3 тыс. еўра не з’яўляецца нечым незвычайным. Перша за ўсё медыкі патрабуюць рэформы службы аховы здароўя і вырашэння надзённых праблем.

Асноўная праблема – гэта недахоп персаналу. У сувязі з гэтым і ўрачам, і медсёстрам, і медыцынскім ратаўнікам прыходзіцца працаваць вельмі шмат. Здараецца, што медыкі знаходзяцца на дзяжурствах па некалькі сутак, сплючы (зразумела, у абмежаванай колькасці) і спажываючы ежу, – адным словам, амаль жывучы, – на працоўным месцы. Гаворыць Анна Янік – старшыня Катавіцкай акруговай палаты медсёстраў і акушэрак.

- Пацыент павінен адчуваць сябе ў бяспецы. Кожны з нас раней ці пазней трапіць у шпіталь, і кожны з нас хацеў бы атрымаць як мага найлепшыя медыцынскія паслугі. Кожны хацеў бы, каб медсястра не была стомленая, лекар не быў пасля 70 гадзін дзяжурства, а медыцынскі ратаўнік нас прыняў у аддзяленні хуткай дапамогі і не быў пасля 60 гадзін працы.

Медыкі патрабуюць павелічэння фінансавання службы аховы здароўя і вырашэння кадравых пытанняў. Падчас пратэсту медыкі звярталі ўвагу на тое, што сярэдні ўзрост акушэркі ў Польшчы – 51 год, медсястры – 56 год, а сярэдні ўзрост польскага хірурга – 63 гады. Моладзь не вельмі хоча ісці ў медыцыну, таму што гэта – вельмі цяжкая праца. Падчас дэманстрацыі можна было ўбачыць аб’явы працадаўцаў з Германіі, дзе яны прапануюць медсястры зарплату ў памер 3,5 тыс. еўра. Прычым за нармальную колькасць гадзін працы – 160 гадзін у месяц. Польскай медсястры, каб зарабіць такія грошы, прыйшлося б працаваць у два разы больш.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі запрапанаваў сустрэчу з медыкамі 14 верасня. Не вядома, ці на спатканне прыйдуць прадстаўнікі пратэстуючага боку, таму што медыкі патрабуюць сустрэчы з прэм’ер-міністра Матэвушам Маравецкім. А перад Канцылярыяй прэм’ера Польшчы ў рамках пратэсту яны разбілі палатачны гарадок.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл