Беларуская Служба

Ці зімой спыніцца праблема з нелегальнымі мігрантамі на польска-беларускай мяжы?

28.10.2021 13:13
Рэкардзістам у нямецкім цэнтры для мігрантаў з’яўляецца малады чалавек, які рабіў 12 спробаў перасячэння мяжы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Выданне «Dziennik Gazeta Prawna» змяшчае размову з Оляфам Янсанам, кіраўніком нямецкага цэнтра для іншаземцаў, куды ў першую чаргу трапляюць мігранты, якія нелегальна перасякаюць беларуска-польскую мяжу.

Рэкардзістам у цэнтры з’яўляецца малады чалавек, які рабіў 12 спробаў перасячэння мяжы. У выніку ўдалося. Дырэктар цэнтра Оляф Янсан расказвае, што, на яго думку, каналамі міграцыі займаюцца мафійныя структуры з Турцыі і Сірыі, якія зрабілі з гэтага даходны бізнес. «Мяне не здзівіць, што за ўсім стаяць беларускія службы», – кажа дырэктар. На пытанне, колькі яшчэ часу можа працягвацца праблема з нелегальнымі мігрантамі, ён адказвае:

-Цяжка казаць, пэўна пакуль не дагаворацца з Пуціным. Прычыны ўцечкі людзей з гэтых краін не вырашаюцца ні на якім узроўні, ЕС таксама нічога не робіць у гэтым пытанні. Еўрасаюз павінен казаць адным голасам і мы павінны значна больш размаўляць з краінамі паходжання мігрантаў, між іншым, у пытанні выртання асоб, якія нелегальна перасеклі мяжу. Гэтыя краіны хочуць дапамогі ад Еўропы, але не хочуць сваіх грамадзян назад.

Ці з прыходам зімы праблема можа скончыцца? Дырэктар нямецкага цэнтра для мігрантаў спадзяецца, што дарослыя будуць на столькі мудрыя, каб не браць з сабой дзяцей. –Думаю, людзей будзе крыху менш, але не нашмат. Тыя, хто ўжо ў Беларусі, будуць імкнуцца дабрацца да Германіі. Гэта зойме некалькі месяцаў, пакуль усе сюды патрапяць, – гаворыць Янсан.

ав