Беларуская Служба

Беларускія Дзяды прайшлі ў Беластоку

02.11.2021 14:11
Удзельнікі жалобнай акцыі на праваслаўных могілках Усіх Святых наведалі магілы вядомых беларусаў.
Аўдыё
  • Беларускія Дзяды прайшлі ў Беластоку.
Беларускія Дзяды ў БеластокуЯ. Іванюк/radyjo.net

Беларусы Беластоку ў мінулую суботу адзначылі дзень памяці продкаў – Дзяды. Удзельнікі жалобнай акцыі на праваслаўных могілках Усіх Святых наведалі магілы вядомых беларусаў, якія знайшлі там свой апошні спачын.

Між іншым там пахаваныя Сяргей і Лявон Богушы, Кастусь Кіслы, пісьменнік Юрый Геніюш, паэт Васіль Юравец, педагог Мікалай Чарнецкі, грамадска-культурны дзеяч Канстанцін Сідаровіч, а таксама журналіст, настаўнік і пісьменнік Мікалай Гайдук ды многія іншыя, чыё жыццё было цесна звязана з беларушчынай.

«Такая сустрэча ладзілася не ўпершыню, але сёлетняя была адметная», –  у размове з Яраславам Іванюком сказаў Аляксей Трубкін, які ладзіць такія сустрэчы.

Слухайце аўдыё! 

эж

Каталіцкі касцёл заклікае не выкарыстоўваць пластык на могілках

01.11.2021 08:14
Радамскія ксяндзы вырашылі на завяршэння свайго звароту працытаваць словы Папы Францішка, які назваў забруджванне зямлі атрутнымі рэчывамі «грахом».

Этнограф Алена Ляшкевіч: У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды хадзілі "будзіць" памерлых

01.11.2024 12:25
Гэтымі днямі ў Беларусі і Польшчы адзначаюць Дзяды — памінальныя дні ў народным календары.