Беларуская Служба

Палякі моцна падзеленыя ў справе ўвядзення абмежаванняў для непрывітых

26.11.2021 13:43
Апытанне, праведзенае для «Super Express», паказвае, што меркаванні палякаў на гэты конт вельмі падзеленыя.
  Covid-19
Вакцынацыя супраць Covid-19PAP/Jakub Kaczmarczyk

На думку 48% рэспандэнтаў у Польшчы трэба ўвесці абмежаванні для людзей, якія не прышчэпленыя супраць COVID-19. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 47% апытаных, 5% не маюць ніякага меркавання. Апытанне, праведзенае для «Super Express», паказвае, што меркаванні палякаў на гэты конт вельмі падзеленыя.

Штодзёнка падкрэслівае, што «поўнасцю прышчэпленыя ў краіне складаюць 53,3% насельніцтва, а значыць, не ўсе выступаюць за ўвядзенне дадатковых абмежаванняў для тых, хто гэтага не зрабіў».

«SE» папрасіў ацаніць вынікі ў сацыёлага прафесара Генрыка Даманьскага. «Даволі дзіўны вынік. Я б чакаў, што працэнт тых, хто падтрымлівае абмежаванні, будзе большы. У рэшце рэшт, калі хтосьці зрабіў прышчэпку, ён хацеў бы атрымаць ад гэтага нешта большае, а не толькі меншую рызыку заражэння. Павінна быць нейкая справядлівасць. Частка людзей увогуле ацэньвае абмежаванні як умяшанне дзяржавы ў іх асабістае жыццё, што недапушчальна», – рэзюмаваў ён.

ав

Еўрапейскае агенцтва па леках ухваліла вакцыну для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў

25.11.2021 15:34
Для дзяцей гэтага ўзросту падрыхтавалі іншую вакцыну, чым дарослым. Яе доза з’яўляецца меншай.