Беларуская Служба

335 тысяч чалавек наведалі Польскі павільён на EXPO 2020

07.12.2021 09:03
Галоўны лозунг польскай прысутнасці на дубайскай выставе: Poland. Creativity inspired by nature (па-бел. «Польшча. Крэатыўнасць, натхнёная прыродай»).
The Polish pavilion at Expo 2020 in Dubai.
The Polish pavilion at Expo 2020 in Dubai.Photo: CTK Photo/Ondrej Zaruba via PAP

Каля 335 тысяч чалавек наведалі Польскі павільён на EXPO 2020 у Дубаі. Адкрыццё дубайскага мерапрыемства адбылося 1 кастрычніка, чытаем на партале money.pl. 7 снежня ў Дубаі праходзіць Польскі дзень, а ў панядзелак, 6 снежня адбыўся польска-арабскі эканамічны форум. Галоўны лозунг польскай прысутнасці на дубайскай выставе: Poland. Creativity inspired by nature (па-бел. «Польшча. Крэатыўнасць, натхнёная прыродай»).

«Гэта вельмі добры вынік. Госці нашага павільёну падкрэсліваюць, што яны даведаліся зусім новыя рэчы пра Польшчу, бачаць нашу творчасць, прадпрымальніцтва, гасціннасць», – заявіў генеральны камісар польскай часткі EXPO 2020 у Дубаі Адрыян Маліноўскі.

У аўторак, на выставе праходзіць Польскі дзень, падчас якога краіна прадставіць сябе шырокаму колу міжнароднай аўдыторыі, якая наведвае Сусветную выставу EXPO 2020, пісалі на money.pl.

эж

Польшча робіць стаўку на рынкі Афрыкі

05.10.2021 11:15
Падчас Expo 2020 у Дубаі польская дэлегацыя плануе звярнуць большую ўвагу на рынкі краін Афрыкі.