Беларуская Служба

74% палякаў падтрымлівае будаўніцтва АЭС

15.12.2021 14:58
Гэта самы высокі адсотак за ўсю гісторыю апытанняў на гэту тэму, якія праводзяцца ўрадам Польшчы з 2012 года. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnericochet64/ Shutterstock

74% палякаў падтрымлівае будаўніцтва АЭС у сваёй краіне. Гэта самы высокі адсотак за ўсю гісторыю апытанняў на гэту тэму, якія праводзяцца ўрадам Польшчы з 2012 года. Як гаворыцца ў паведамленні Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя, якое надрукаваў партал niezależna.pl, апошняя даследаванне было праведзена ў лістападзе 2021 года.

Апытанне паказвае, што 74% апытаных выказваюць падтрымку будаўніцтву АЭС у Польшчы, а 20% прытрымліваюцца супрацьлеглай думкі. У параўнанні з 2020 годам назіраецца рост прыхільнікаў АЭС на 11%. У сваю чаргу 82% рэспандэнтаў выказваюць меркаванне, што будаўніцтва АЭС у Польшчы – гэты добры шлях павысіць энергетычную бяспеку краіны. Рост прыхільнікаў склаў 9% у параўнанні з папярэднім годам.

Нагадаем, урад Польшчы праводзіць перамовы з фірмамі з ЗША, Францыі і Паўднёвай Карэі, мэтай якіх з'яўляецца, паўстанне ў Польшчы АЭС. А пра стаўленне палякаў да такога інвестыцыйнага праекту пісалі на партале niezależna.pl.

эж

Міністр энергетыкі ЗША наведае Польшчу дзеля працягу стратэгічнага дыялогу ў энергетыцы

13.09.2021 13:23
Амерыканскі Westinghouse разлічвае на кантракт на будаўніцтва АЭС магутанасцю 6-9 ГВт.

Французская кампанія EDF хацела б пабудаваць польскую АЭС

15.10.2021 09:40
Французскі аператараў атамных электрастанцый прадставіў польскаму боку папярэднюю прапанову па гэтай справе.