Беларуская Служба

Слухачка Беларускай службы: Распавядайце пра кожнага палітвязня – героя нашага часу

13.01.2022 17:26
У святочныя для нас дні вырашылі надаць слова нашай аўдыторыі. 
Аўдыё
  • З нагоды 30-годдзя Беларускай службы надаем слова нашай аўдтыторыі.
ІлюстрацыяБеларуская служба ПР

Радыё, у тым ліку Беларуская служба, гэта найперш слухачы. Бо сваю працу кожны з нас – журналістаў і гукарэжысёраў – робіць выключна для Вас. 30-годдзе нашай рэдакцыі – выдатная нагода больш даведацца адзін пра аднаго. З гэтай мэтай у святочныя для дні мы вырашылі надаць слова вам - нашай аўдыторыі. Пачнем па старшынству, але не па ўзросту – па працягласці знаёмства з Беларускай службай. Спадарыня Варвара з Мінску кажа, што «ловіць» нашыя хвалі ўжо больш за 20 гадоў:

-Заўсёды слухала свабодныя галасы! Часта бываем на дачы, тады вас і слухаю. Калі знаходзімся дома, у Мінску канешне карыстаемся і інтэрнэтам, хоць мы і старое пакаленне, але сеціва асвоілі. А на дачы сувязі няма, вось і вяртаемся да прыёмніка, ловім розныя хвалі. На Беларускую службу польскага радыё натрапіла напрыканцы 1990-ых, больш за 20 гадоў таму. Больш за ўсё люблю вашы гістарычныя перадачы, вельмі падабаецца «Падарожжа па Беларусі» з Юрыям Жыгамонтам.Калі слухаеш, здаешся, што прама пераносішся ў той ці іншы куток краіны. Вельмі падабаюцца вашыя гістарычныя перадачы, бо калі я дарастала ў сталінскі час і пазней у нас не было сапраўднай гісторыі ў школе. Хочацца ведаць сапраўдную гісторыю Бацькаўшчыны. Вы пытаеце, чаго мне не хапае ў вашых перадач. Ведаеце што, зараз вельмі кепскі час для Беларусі, усё жывое здушана, вельмі сумна. Несправядлівасць абурае. У нас ужо хіба 1000 палітвязняў, яны церпяць за нас у гэтых турмах, я за іх вельмі перажываю. Чаму вы так мала пра іх гаворыце? Мы хочам іх ведаць, не зыбаць пра іх. Для нас гэта важна. Распавядайце пра кожнага героя нашага часу!

Беларуская служба Польскага радыё была побач з вамі гэтыя 30-гадоў. Разам з Беларуссю мы перажываем і асвятляем усе лёсавызначальныя моманты беларускай гісторыі. Выключэннем не сталі і трагічныя падзеі 2020 года. Наш слухач Васіль, беларус замежжа, таксама звярнуў увагу на асвятленне долі палітычных вязняў.

Як высветлілася падчас падрыхтоўкі гэтага матэрыялу, некаторыя слухачы, як спадар Эдуард з Радашковічаў як аказалася проста вымушаны нас слухаць:

-Вымушаны слухаць ваша радыё, бо тэлебачанне глядзець проста немагчыма – там адна прапаганда, дураць людзям галаву. На вашых хвалях можна паслухаць нармальныя навіны, якім верыш! Мяне акурат вельмі цікавяць апошні, свежыя навіны. На вашых хвалях у дзень гучыць адразу некалькі інфармацыйных выпускаў, свежая інфармацыі, як зараз пра апошні падзеі ў Казахстане, Беларусі, сітуацыя вакол Украіны, з'яўляецца для мяне вельмі важнай, асабліва ў цяперашні час. Паслухаеш чэсныя, праўдзівыя навіны і нейкая надзея праглядаецца на лепшае.

Для працы традыцыйнага радыё вельмі важна зваротная сувязь з вамі, радыёслухачамі. Асаблівай формай гэтай сувязі з’яўляюцца рапарты аб якасці прыёму. Пастаянным аўтарам такіх паведамляенняў, адрасаваных Беларускай службе Польскага радыё з’яўляецца Кірыл Сасноўскі з Гукава ў Растоўскай вобласці Расіі. Надоечы мы атрымалі віншаванні ад яго прыўкрасныя віншаванні, вось што нам напісаў спадар Кірыл:

-Упершыню я настроіўся на хвалі, якія вяшчаюць на беларускай мове з Варшавы ў лістападзе 2019 года. Памятаю цёплыя словы падзякі ад Наталлі Грышкевіч за мой першы рапарт, дасланы на адрас Беларускай службы, які я склаў пасля праслухоўвання інтэрнэт-трансляцыі. Атрымаўшы ад вас першую QSL-картку, я быў прыемна здзіўлены, бо яна ўнікальная ў сваім родзе. На ёй была славутая карціна Яна Матэйкі «Станьчык». За ўсе наступныя тры гады маніторынгу міжнародных радыёстанцый я больш ніколі не атрымліваў такую прыгожую QSL-картку. Глядзячы сёння на рэпрадукцыю твора вялікага польскага мастака, хачу сказаць, што ў маім сэрцы заўсёды будуць жыць асаблівыя сяброўскія пачуцці да ўсіх супрацоўнікаў Беларускай службы Польскага Радыё! Віншую з 30-годдзем Беларускую службу Польскага Радыё!

Паважаныя радыёслухачы, у гэты юбілейны эфір дзякую вам за тое, што былі з намі ўсе гэтыя трыццаць гадоў, спадзяемся, наш знаёмства працягнецца, яшчэ як мінімум столькі ж часу. Не магу не заклікаць вас пісаць нам. Дасылайце вашыя ўражанні пра нашыя эфіры, матэрыялы на сайце, каментары, заўвагі і прапановы наконт зместу перадач, і вядома ж, рапарты пра якасць прыёму. Мы адкажам на кожнае ваша паведамленне ды дашлем памятныя сувеніры ад Польскага радыё.

Звязацца з намі можна праз электронную пошту bialoruska@polskieradio.pl або непасрэдна праз асабістыя паведамленні.

З нецярплівасцю чакаем адказу!

Слухайце аўдыё!

эж

«Магія радыё, мікрафону і студыі мяне «ўсмактала» так, як губка ўсмоктвае ваду»

13.01.2022 12:11
Размова з Нінай Баршчэўскай – першым галоўным рэдактарам Беларускай служба Польскага радыё на 30-гадовы юбілей рэдакцыі.

Рэдакцыя, якая нарадзілася на хвалі беларускага Адраджэння

13.01.2022 12:02
Гісторыі, навіны, рэпартажы з Польшчы гучаць па-беларуску вось ужо 30 гадоў. Столькі працуе Беларуская служба Польскага радыё!

Старшыня праўлення ПР Агнешка Каміньска: Існуе патрэба пашырэння вяшчання на беларускай мове

13.01.2022 14:14
Пасля пачатку масавых паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі нашая рэдакцыя атрымала дадатковае заданне: падрыхтоўку выпуску навін у эфіры Першай праграмы.

Журналісты таксама памыляюцца: пра радыйныя ляпы ў эфіры і падчас запісу праграм

13.01.2022 16:40
Радыё – гэта людзі, а людзям, як вядома, уласціва рабіць памылкі.