Беларуская Служба

Палякі не жадаюць прывівацца супраць грыпу

14.01.2022 10:20
У сувязі з невялікім зацікаўленнем вакцынацыяй сёлета могуць змарнавацца да 1,5 мільёнаў дозаў вакцыны супраць грыпу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:whitesession/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля паловы вакцынаў супраць грыпу, закупленых польскім Міністэрствам аховы здароўя, застаецца на складах. Калі іх не ўдасца прадаць аптэкам, то змарнавацца могуць ад 1 да 1,5 мільёна дозаў прэпаратаў, паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna.

У бягучым сезоне на польскі рынак трапіла ўдвая больш вакцынаў супраць грыпу, чым у папярэднім, калі назіраўся дэфіцыт прэпаратаў і частка жадаючых не мела магчымасці прывіцца.

У верасні Міністэрства аховы здароўя абвясціла, што Польшча закупіць амаль 5 мільёнаў дозаў вакцын супраць грыпу. З гэтага ажно 3 мільёны павінны быць даступныя бясплатна для пэўных групаў грамадзян, напрыклад, настаўнікаў, старэйшых людзей, медперсаналу іг.д.

У мінулыя гады гэтыя заказы былі значна меншымі. Напрыклад, у сезоне 2019/2020 на польскі рынак трапілі больш за 1,5 мільёна дозаў, з якіх 300 тысяч для бясплатнага размеркавання. У сезоне 2020/2021 аналагічна – больш за 2,5 мільёна дозаў і 650 тысяч для бясплатнага выкарыстання.

Хоць сёлета заказы яшчэ больш павялічыліся, то зацікаўленне вакцынамі аказалася вельмі невялікае, паведамляе газета. Каб выратаваць сітуацыю, у лістападзе Міністэрства аховы здароўя абвясціла, што ўсе дарослыя палякі могуць скарыстацца бясплатнай вакцынацыяй супраць грыпу, але і гэта не дапамагло.

Між тым, сезон грыпу заканчваецца прыкладна ў канцы сакавіка. Нявыкарыстаных сёлета прэпаратаў нельга будзе выкарыстаць у наступным сезоне, таму што кожны год рыхтуюцца новыя вакцыны ў адпаведнасці з рэкамендацыямі СААЗ, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

аз

Мінадукацыі і навукі: Амаль 70 працэнтаў студэнты ў Польшчы цалкам прывітыя

13.01.2022 16:32
Паводле дадзеных, зараз у Польшчы поўны цыкл вакцынацыі прайшлі больш за 21,3 мільёна чалавек.