Беларускі горад Гродна і расійскія Калінінград, Пскоў, Томск і Іркуцк больш не з'яўляюцца гарадамі-партнёрамі Беластока. Такое рашэнне было прынята ў чацвер (3 сакавіка) на пазачарговай сесіі гарсавета, піша Gazeta Wyborcza.
Гэта вынік уварвання Уладзіміра Пуціна пры падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну.
– Пастанова па Гродне была падпісана ў 2000 годзе. Яна на нявызначаны тэрмін, пакуль кантракты не заканчваюцца. Апошнія змены былі ў 2018 годзе, таму патрэбна рашэнне рады горада. У выпадку з Псковам і Калінінградам кантракты скасаваныя. У астатніх двух выпадках — гарады ў Сібіры, то бок Іркуцк і Томск — падпісаныя толькі лісты аб намерах, якія я ў аднабаковым парадку разарваў. Мы павінны паказаць усяму цывілізаванаму свету, на чыім мы баку, праявіць салідарнасць, растлумачыў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі (Tadeusz Truskolaski).
"Мясцовая ўлада Беластока, як і ўвесь цывілізаваны свет, асуджае працяглую агрэсію войскаў Расійскай Федэрацыі супраць незалежнай, суверэннай Украіны. Кожны дзень гэтага жорсткага канфлікту ракеты падаюць на гарады, гінуць мірныя жыхары, у тым ліку жанчыны і дзеці. Рэспубліка Беларусь вырашыла адназначна стаць на бок агрэсара ў гэтым канфлікце, падтрымаўшы яго як у ваенным, так і ў матэрыяльна-тэхнічным плане. У гэтай сітуацыі працяг партнёрскіх адносін у любой форме паміж Беласточчынай і беларускімі ўладамінепрымальны", — так прагулачала абгрунтаванне аб разрыве адносінаў з Гродна з боку ўладаў Беластока.
Падчас дыскусіі дарадца Мацей Бернацкі (Польшча 2050) задаў пытанне аб супрацоўніцтве з украінскім горадам-партнёрам – Луцкам. Ён сказаў, што варта было б падтрымаць Луцк дапамогаю для пажылых людзей.
- Калі мы будзем вырашаць пытанні супрацоўніцтва з расійскімі і беларускімі гарадамі, то варта ўзмацніць супрацоўніцтва з горадам Луцкам, – сказаў дарадца.
вх