Беларуская Служба

Украінская кухня: сёння робім львоўскі салат (РЭЦЭПТ)

29.03.2022 09:11
Львоўскі салат - гэта арыгінальная, смачная і карысная страва. 
Аўдыё
  • Украінская кухня: сёння робім львоўскі салат
Львоўскі салат з селядцомфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

8 філе селядца ў алеі

8 буракоў

4 бульбіны

1 корань сельдэрэю

8 марынаваных агуркоў

4 яблыкі

4 морквы

1 цыбуліна

1 невялікі слоік марынаваных грыбоў

1 невялікі слоік каперсаў

зялёная цыбуля

лімонны сок

Соус

2 шклянкі смятаны

паўшклянкі вострай гарчыцы

соль, перац, цукар

Спосаб падрыхтоўкі

Бульбу, буракі, моркву і корань сельдэрэю адварыце ў мундзірах. Затым ачысціце і нарэжце кубікамі. Ачысціце агуркі і яблыкі і таксама нарэжце кубікамі. Селядзец нарэжце саломкай. Здрабніце цыбулю. Грыбы абсушыце і таксама нарэжце кубікамі. Змяшайце ўсе інгрэдыенты, акрамя бульбы і селядца, якія дадаюцца ў канцы.

Дадайце лімонны сок. Адстаўце ў бок, каб водары і смакі аб'ядналіся. Затым змяшайце смятану з гарчыцай, запраўце соллю, перцам і цукрам. Дадайце ў салату і акуратна змяшайце. У канцы пасыпце зялёнай цыбуляй.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл



Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец