Беларуская Служба

Школьны прадмет, які сведчыць пра вялікі клопат украінскіх уладаў аб маладым пакаленні

29.03.2022 13:12
Прадмет «Асновы здароўя» выкладаецца ва ўкраінскай школе ўжо каля 15 гадоў.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors

Улады Украіны – самыя маладыя і дынамічныя з усіх краін постсавецкай прасторы. І ўкраінская дзяржава да пачатку вайны развівалася вельмі дынамічна, хоць, канешне, і без вайны хапала праблем. Тым не менш, калі б не агрэсіўнае нападзенне Расіі на Украіну 24 лютага, украінскі народ хутка б павышаў свой узровень жыцця.

Пра тое, што ва Украіне думаюць аб будучыні маладых пакаленняў, сведчыць адзін з прадметаў у школе, якога няма ў польскай сістэме адукацыі. Ён называецца «Асновы здароўя». Пра яго распавядае настаўніца прадмету Людміла Хавар, якая да вайны прыжывала ў заходняй частцы Украіны.

- Прадмет «Асновы здароўя» выкладаецца ва ўкраінскай школе ўжо каля 15 гадоў. Ён пачынаецца з першага класу ў рамках іншых прадметаў, а з пятага класу асобна. У навучанні задзейнічаны ўсе складнікі здаровага стылю жыцця – фізічныя, духоўныя, сацыяльныя і псіхалагічныя. Мы вучым дзяцей і карысным звычкам, і правільным адносінам з іншымі, і кажам пра рызыку розных захворванняў. Ахопліваем увесь багаж ведаў, які ёсць у дзяцей, разбіраем розныя хатнія сітуацыі.

Дзеці вельмі любяць гэты прадмет, паколькі ён прадстаўляе сітуацыі з жыцця, дзеці ведаюць, як паступаць. Напрыклад, мы праходзілі тэмы, звязаныя з ваеннымі дзеяннямі, вучылі дзяцей, як паступаць. Дзяцей рыхтавалі да таго, што можа пачацца вайна, ёсць ваенная падрыхтоўка, ёсць санітарная падрыхтоўка, праводзім вучэбныя эвакуацыі. І цяпер, калі вядзем дыстанцыйныя ўрокі і здараецца паветраная трывога, дзеці ўжо ведаюць, што трэба спыніць урок і ісці ў сховішча. Мы працуем таксама з бацькамі дзяцей, падказваем, як размаўляць з дзецьмі ва ўмовах вайны. Дзеці ведаюць, што трэба абараняць сваю дзяржаву – бацькі ваююць, а яны дапамагаюць як могуць, напрыклад, рыхтуюць пячэнне і варэнікі для нашых салдат.

Поўная гутарка – слухайце аўдыё

нг