Беларуская Служба

Актывіст: За мінулыя два гады мы страцілі ілюзіі, але зразумелі важнасць грамадзянскай супольнасці

08.08.2022 14:46
«Ініцыятыўныя і пасіянарныя людзі нават у эміграцыі працягваюць ствараць і калісьці гэта хлыне ў Беларусь».
Аўдыё
  • аш сённяшні суразмоўца актывіст Алесь, тры месяцы таму быў вымушаны ўцякаць ад пераследу ў Польшчу, прыгадвае тыя векапомныя падзеі
   , 7  2022 .
Марш Годнасці ў Варшаве, 7 жніўня 2022 г.Крыніца: https://www.polskieradio.pl/396

Беларусь набліжаецца да смутнай гадавіны. 2 гады таму людзі паверылі ў магчымасць пераменаў і рушылі на выбарчыя ўчасткі. Аднак рэжым Лукашэнкі зверскім чынам давёў сваю сапраўдную сутнасць мільёнам беларусаў, якія абурыліся вялікай несправядлівасцю. Наш сённяшні суразмоўца актывіст Алесь, тры месяцы таму быў вымушаны ўцякаць ад пераследу ў Польшчу, прыгадвае тыя векапомныя падзеі.

-Два гады таму адбыўся магутны ўздым. Усе мы адчулі сябе ў новай ролі. Нашыя галасы былі нахабна скрадзеныя і людзі вышлі на вуліцы. Потым мы пабачылі, тое на што здольная ўлада дзеля захавання сваіх пазіцыяў. Рана жніўня 2020 застаецца незагоенай дагэтуль, мы ўжо не можам спыніцца. За гэтыя два гады мы пазбавіліся ад ілюзій, пераадолелі доўгі шлях ад нейкіх спадзяванняў да расчаравання. Урэшце мы разумеем, што разлічваць можна выключна на сябе. Ніхто акрамя нас не падтрымае палітвязняў, ніхто апроч нас не рушыць справу на перад. Кожны нават невялікі крок рухае нас на перад. Пытанне толькі ў тым, на колькі ты адданы сваім перакананням. (...)

Калі цягам двух гадоў беларусы страцілі ілюзіі, то што ж яны здабылі за гэты час?

- Цяжкае пытанне. Калі рацыянальна падумаць, то мы пазбавіліся ілюзій і зразумелі важнасць грамадзянскай супольнасці. Многія з нас за гэты час паспрабавалі сябе ў такой ролі і гэтыя людзі зразумелі на колькі важны грамадзянскі ціск і яны вернуцца да гэтага калі ўсё ж такі ўлада зменіцца. Мы разумеем, што пасля змены ўлады не трэба губляць час на нейкія касметычныя змены, а трэба ствараць надзейныя механізмы, якія не дазволяць вярнуцца ў змрочны аўтарытарызм і тут ключавую ролю будзе адыгрываць грамадзянская супольнасць.

Пакуль улада не змянілася, лепшыя людзі краіны сядзяць за кратамі сотні тысяч маладых, крэатыўных і здольных з’язджаюць за мяжу. У такіх умовах адкуль вы чэрпаеце надзею на змены да лепшага?

-Зараз такі час, калі нягледзячы на адлегласць мы ўсе звязаныя. Разлічваю на тое, што ініцыятыўныя і пасіянарныя людзі нават у эміграцыі працягваюць ствараць, тут шмат магчымасцяў каб нешта рабіць. З гэтага нешта абавязкова «зварыцца», але вядома з-за мяжы цяжка ўплываць на падзеі ў Беларусі. Клісьці гэта туды хлынуць і зменіць сітуацыю ў Беларусі пры першай жа магчымасці. (...)

Са свайго боку падзяляю спадзяванні нашага суразмоўцы.

Размову запісаў Эдуард Жолуд, слухайце аўдыё!


Удзельніца пратэстаў: «Мы даб'емся Беларусі без Лукашэнкі»

11.08.2020 13:12
Палітолаг Руслан Шошын мяркуе, што рэжым Лукашэнкі перажывае наймацнейшы палітычны крызіс.

Пацярпелы ад сваволля беларускіх сілавікоў: «Уся падлога спортзалы РУУС была залітая крывёю»

14.08.2020 18:42
Паводле афіцыйных дадзеных, каля 7 тысяч чалавек прайшлі праз канвеер гвалту ашалелых сілавікоў. 

Беларусы руйнуюць муры аўтарытарызму

24.08.2020 09:12
Лукашэнка па тэлевізіі распачліва дэманструе рашучасць ісці да канца.