Беларуская Служба

ByPol распрацоўвае сілавы сцэнар змены ўлады і рыхтуе да яго людзей

27.09.2022 16:56
А. Азараў: Але гэта не значыць, што трэба адразу рабіць рэвалюцыю. 
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/niekverlaan/CC0 Creative Commons

«Беларусы – мірныя людзі». Такія лозунгі пісалі ўдзельнікі пратэстаў на плакатах у 2020 годзе. Але гісторыя паказала, што мірны пратэст не прывядзе да змены аўтарытарнага кіраўніцтва дзяржавы, якое гатовае пайсці на любыя захады дзеля захавання ўлады. Гэта паступова даходзіць і да мірных беларусаў, якія разумеюць, што цяпер, асабліва калі за мяжой ідзе брутальная вайна, трэба рыхтавацца да сілавога варыянту змены ўлады. І такі варыянт распрацоўвае ініцыятыва ByPol.

Пра магчымасці мірнага і сілавога пратэсту мы размаўляем з адным з кіраўнікоў ByPol Аляксандрам Азаравым, які ўвайшоў таксама ў Пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай у якасці прадстаўніка па аднаўленні правапарадку ў Беларусі.

- Пратэсты 20-га года паказалі, што проста хадзіць па вуліцах – не прывядзе да нічога. Лукашэнка сказаў, што ён будзе прэзідэнтам, пакуль яго не вынесуць «уперад нагамі». Але гэта не значыць, што трэба адразу рабіць рэвалюцыю. Мой напрамак працы звязаны з сілавым сцэнаром, а напрамкі іншых прадстаўнікоў звязаны з іншымі сцэнарамі. Усё трэба рабіць у сукупнасці. Мы не хочам, каб сілавы сцэнар быў асноўным, наша задача – яго распрацаваць, але жыццё пакажа, ці ён будзе патрэбны. Лукашэнка вельмі баіцца размоў пра нешта сілавое. Год таму мы абвясцілі мабілізацыйны план і па ім працуем. Нельга спадзявацца, што нехта нам дапаможа, скажам, украінцы, трэба спадзявацца толькі на свае сілы. Хаця вайна ва Украіне можа паспрыяць нам змяніць уладу, бо Пуцін ужо вельмі аслаблены, і таму шанцаў у нас будзе больш перамагчы Лукашэнку.

Уся гутарка ў далучаным гукавым файле аўдыё

нг