Беларуская Служба

У. Арлоў: «Польскім» Студзеньскае паўстанне называюць толькі тыя, хто не хоча незалежнай Беларусі

27.01.2023 15:23
Паўстанне Кастуся Каліноўскага на землях былога Вялікага Княства Літоўскага, на этнічных беларускіх землях мела нацыянальна-вызвольны характар.
Аўдыё
  • Уладзімір Арлоў пра паўстанне супраць Расіі
Уладзімір Арлоўфота: Яраслаў Іванюк

У гэтым годзе ў Польшчы вельмі ўрачыста адзначаюцца 160-я ўгодкі Студзеньскага Паўстання 1863 года. У рамках гэтых урачыстасцяў адбываюцца канферэнцыі, лекцыі і канцэрты.

Дзеянне гэтага паўстання праходзіла таксама і на этнічных беларускіх землях і ў беларускай гістарыяграфіі называюцца яны паўстаннем Кастуся Каліноўскага.

На думку Уладзіміра Арлова, паўстанне Кастуся Каліноўскага на землях былога Вялікага Княства Літоўскага, на этнічных беларускіх землях мела нацыянальна-вызвольны характар. Гэта адна з самых лёсавызначальных падзей беларускай гісторыі – мяркуе гісторык.

«Польскім» гэтае паўстанне называюць толькі тыя, хто не хоча бачыць Беларусь незалежнай дзяржавай, – дадае Уладзімір Арлоў.

слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк