Беларуская Служба

У Алімпійскім руху паглыбляецца раскол

17.02.2023 12:24
Частка краін супраць удзелу расіян ды беларусаў у Алімпійскіх гульнях. 
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/anncapictures

На думку некаторых федэрацый, МАК дзейнічае не ў алімпійскім духу, спрабуючы аднавіць удзел у гульнях расіян і беларусаў. Крэмль пачаў прапагандысцкую контратаку.

Сёння Вадзім Хутцайт узначальвае ўкраінскі Алімпійскі камітэт, Станіслаў Пазднякоў — расійскі. Але калі ў 1992 годзе ў Барселоне 20-гадовы Вадзім і 19-гадовы Станіслаў заваявалі залаты алімпійскі медаль у камандзе па шаблях, яны былі сябрамі, дэбютантамі на Алімпіядзе, якія дзейнічалі па мушкецёрскім прынцыпе: адзін за ўсіх, усе за аднаго.

Аднак пазней усё пачало ўскладняцца. У Барселоне яны стартавалі пад алімпійскім сцягам СНД, то бок Садружнасці незалежных дзяржаў, часовай структуры, спецыяльна створанай пасля распаду СССР. На наступнай Алімпіядзе, у Атланце, яны сустрэліся ў чвэрцьфінале турніру.

Украінец сёння згадвае, што ў 2014 годзе яму ўжо было цяжка размаўляць з Паздняковым, бо Расія анексіравала Крым і ўсчала беспарадкі на Данбасе і Луганску з дапамогай «зялёных чалавечкаў».
Сёння Хутцайт кажа: «Я не хачу з ім размаўляць. Я не хачу яго ведаць. Ён мой вораг. Ён падтрымлівае вайну, лічыць за гонар для спартоўцаў удзельнічаць у ёй, забіваючы ўкраінцаў. Таму гэты чалавек для мяне больш не існуе».

Можа быць яшчэ больш падобных прамых сутычак, канфліктаў, гвалту. У адным з гатэляў турэцкай Анталіі пабіліся гульцы расійскага «Шынніка» ды ўкраінскага ФК «Мінаж». Прыехала паліцыя, расіянам давялося пакінуць гатэль.
Украіна пагражае байкотам, калі расіян і беларусаў дапусцяць да Алімпійскіх гульняў. Да гэтага часу існаваў падзел у гэтым пытанні - даволі плыткі ды невыразны -  паміж урадамі, поўнымі рашучасці прыняць жорсткія меры супраць агрэсара, і МАК і спартыўнымі федэрацыямі, гатовымі пры пэўных умовах даць расіянам зялёнае святло.

Выглядае, аднак, што нязгоды некалькіх федэрацый на вяртанне расіян ці рэальная пагроза байкоту шэрагу краіна дастаткова, каб у «Сборнай» усё пайшло не так. Расія, для якой спорт і ўдзел у міжнародных спаборніцтвах з'яўляецца інструментам вядзення вайны, пачала прапагандысцкі наступ.

Актывісты, палітыкі, спартсмены масава выказваюцца аб крывадушнасці заходніх дэмакратый, якія не памятаюць, як самі ваявалі і ніхто не забараняў ім удзельнічаць у барацьбе за алімпійскія медалі, што сведчыць аб жаданні прынізіць расійскі народ, а таксама спрабуюць абвергнуць аргументы аб недапушчэнні расіян, кпяць з кожнай ідэі. Былая расійская спрынтарка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, а сёння намесніца Пазднякова Ірына Прывалава высмеяла ідэю польскага міністра спорту Каміля Бортнічука запрасіць у Парыж зборную расійскіх бежанцаў. «У нас такіх няма. Яны збеглі і таму нашу краіну не прадстаўляюць», — сказала Прывалава.  «У нашай краіне ўсе спартсмены падтрымліваюць палітыку нашага прэзідэнта», — дадала чыноўніца.

Калі кіраўнік МАК Томас Бах кажа, што спорт мае аб'яднаўчы характар ​​і павінен ахопліваць расіян, нягледзячы на ​​вайну, якую яны развязалі, і злачынствы, якія яны здзяйсняюць, з гэтым шмат хто не пагаджаецца. У сераду кіраўнік Нямецкай федэрацыі каноэ (ICF), вельмі моцнай спартыўнай арганізацыі з вялікай колькасцю фанатаў, напісаў пагрозлівыя словы ў адрас МАК: «Цяперашні кірунак, вызначаны МАК, не адпавядае алімпійскаму духу. Ці з 24 лютага мінулага году нічога не замянілася, дык ці можа краіна, якая вядзе агрэсіўную вайну, удзельнічаць у Гульнях?»

Сёлетні чэмпіянат свету па веславанні на каноэ і байдарках ладзіць Нямеччына, і не хоча, каб у ім удзельнічалі ані расіяне, ані беларусы. Таксама ў сераду кіраўнік Польскай асацыяцыі альпінізму Пётр Пустэльнік напісаў у Міжнародную федэрацыю спартыўнага скалалажання, што з-за злачынстваў і шкоды, нанесенай расійскай арміяй, дазвол расіянам і беларусам спаборнічаць будзе быць «непрыстойным і амаральным».

Двума днямі раней некалькі краін, у тым ліку Польшча, а таксама ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Ірландыя і Чэхія зняліся з маючага адбыцца чэмпіянату свету па боксе сярод мужчын і жанчын — менавіта таму, што ў іх возьмуць удзел расіяне ды беларусы. Кіраўніком федэрацыі бокса з'яўляецца расіянін Умар Крэмлёў. У макіявельскім сіылі ён прапанаваў баксёрам па 200 тысяч долараў кожнаму за залаты медаль, а арганізатары атрымалі фінансавую падтрымку ад «Газпрома».

юл