Беларуская Служба

Паэтка Наста Кудасава са жніўня мінулага года жыве ў Гдыні

11.03.2023 16:19
У размове з карэспандэнтам «Czasopisa» Наста параўнала жыццё ў Польшчы і Беларусі.
Gdynia
GdyniaI, Jack11 Poland, CC BY-SA 3.0 , via Wikimedia Commons

«Пішу, бо не магу іначай..» – гэта артыкул «Czasopisa» пра Насту Кудасаву.

На сённяшні дзень Наста Кудасава з'яўляецца адной з найбольш папулярных і публікаваных прадстаўніц маладога пакалення беларускіх літаратараў.

Наста – лаўрэатка некалькіх літаратурных прэмій, яе вершы перакладзены на шэраг моў, у тым ліку на польскую. Са жніўня мінулага года паэтка жыве ў Гдыні.

У размове з карэспандэнтам «Czasopisa» Наста параўнала жыццё ў Польшчы і Беларусі, расказала пра асаблівасці адаптацыі ў краіне. «Тут зусім не пачуваешся самотным, нават наадварот, у мяне тут больш насычанае літаратурнае жыццё, чым было ў Рагачове», аднак «у адрыве ад мацерыковай Беларусі гэта ўсё не надта натхняе».

Паэтка адзначыла, што жыццё ў двух суседніх краінах адрозніваецца каласальна. Найперш адрозніваюцца людзі, адчуваецца большая выхаванасць і адкрытасць. Асабліва радуе Насту школа, бо яе дзеці ў захапленні ад таго, як да іх ставяцца вучні і настаўнікі.

Наста Кудасава расказала, што літаратура не дае вялікіх грошай – «Я пішу проста таму, што не магу іначай. А працую з мужам, я яго менэджэр, ён робіць ювелірныя ўпрыгожанні, а я іх прадаю», – распавяла выданню «Czasopis» беларуская паэтка, якая вымушана апынулася ў Гдыні.

Тым не менш, за час побыту ў Польшчы выйшлі яе два зборнікі «Побач» і «Я працягваю».

яс