Беларуская Служба

Пракуратура будзе весці разбіральніцтва па словах Яніны Ахойскай аб масавых пахаваннях нелегалаў з Беларусі

13.03.2023 10:58
Актыўная гуманітарная дзяячка, выказала меркаванне, што польскія леснікі закапалі целы нелегалаў у масавых магілах.
Zbigniew Ziobro: Poleciłem prokuraturze wszcząć postępowanie karne w sprawie słów Janiny Ochojskiej
Zbigniew Ziobro: Poleciłem prokuraturze wszcząć postępowanie karne w sprawie słów Janiny OchojskiejPAP/Leszek Szymański

Яніна Ахойска, актыўная гуманітарная дзяячка, заснавальніца і прэзідэнт Польскай гуманітарнай акцыі (поль. PAH), з 2019 года з’яўляецца членам Еўрапарламента ад Еўрапейскай кааліцыі. З моманту крызісу на польска-беларускай мяжы яна крытычна ацэньвае дзейнасць польскіх службаў, напісала Rzeczpospolitaю

У нядаўнім інтэрв'ю Ахойска заявіла, што колькасць ахвяр крызісу на мяжы з Беларуссю можа быць большай, чым паказваюць афіцыйныя звесткі. – Яны могуць быць закапаныя ў брацкай магіле, таму што я не здзіўлюся, калі ў той час, калі быў закрыты доступ да мяжы, проста сабралі целы, каб не было доказаў. Ахойска дадала, што цяпер лічацца зніклымі без вестак амаль 300 чалавек.

Такім чынам жанчына абвінаваціла польскія службы ў таемных пахаваннях нелегалаў у брацкіх магілах. Журналістка, якая вяла інтэрвʼю, спытала, ці не знаходзяцца гэтыя людзі ў іншай еўрапейскай краіне, на што Яніна Ахойска адказала, што не, бо тады іх лёс маглі б высветліць дабрачынныя арганізацыі.

Яна таксама дадала, што яе падазрэнні звязаныя з тым, што падчас крызісу на мяжы «прызывалі леснікоў з усёй краіны», а прычыны іх прызыву невядомыя.

Сёння Генеральны пракурор і Міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра паведаміў, што ён загадаў падначаленай яму пракуратуры распачаць крымінальную справу супраць Ахойскай. Ён таксама заявіў, што такая акцыя «не можа застацца беспакаранай» і што «нават Лукашэнка не прыдумаў такога».

яс