Беларуская Служба

У лукашэнкаўскіх турмах знаходзяцца 33 беларускія журналісты

15.03.2023 10:11
Паводле слоў прадстаўніка БАЖ, рэжым Лукашэнкі кінуў іх за краты за тое, што яны сумленна выконвалі сваю працу.
Аўдыё
  • У Беларусі небяспечна быць журналістам
Ілюстрацыйны здымакObraz Serdar Ablak z Pixabay /CC0

Палітзняволеныя журналісты не ўдзельнічалі ў пратэстах, а толькі асвятлялі падзеі. Частка журналістаў атрымала адмыслова вялікія тэрміны зняволення, гэта робіцца для запалохвання СМІ ды грамадства. З гэтай прычыны вельмі важна салідарнасць з палітзняволенымі журналістамі.

Відэааператара Паўла Падабеда схапілі за рэпосты 2021 года, а цяпер інкрымінуюць «спрыянне экстрэмізму». Затрыманаму журналісту Вячаславу Лазараву інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», ён у СІЗА. Дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых пачнуць судзіць 24 сакавіка. Журналіста Паўла Мажэйку абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Брэсцкі блогер Дзмітрый Гарбуноў знайшоўся ў СІЗА, чакаецца суд.

Гэта далёка не поўны пералік таго з чым сутыкаюцца журналісты ў Беларусі. Трэці год у краіне працягваецца пераслед незалежных СМІ, шматлікія рэдакцыі вымушаныя былі з’ехаць у эміграцыю. У лукашэнкаўскіх турмах знаходзяцца 33 журналісты ды дзясяткі блогераў, звычайных людзей, якія рыжым хапае за каментары ды рэпосты.

Пра сітуацыю са свабодай СМІ ў Беларусі мы паразмаўлялі з прэсавым сакратаром Беларускай асацыяцыі журналістаў Барысам Гарэцкім.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл