Беларуская Служба

Апытанне: Палякі моцна падтрымліваюць Яна Паўла ІІ

16.03.2023 11:01
«Тыя, хто заклікае зрынуць яго помнікі – гэта маргінальная група», – каментуе вынікі сацыёлаг Яраслаў Фліс.
Помнік Яну Паўлу ІІBadziolTV/pixabay.com/CC0 Public Domain

Для 70 працэнтаў рэспандэнтаў Папа Ян Павел ІІ застаецца аўтарытэтам, пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Інстытутам даследаванняў Pollster для газеты Super Express.

Апытанне праводзілася 13-14 сакавіка ў групе больш за тысячы дарослых рэспандэнтаў.
На пытанне, ці Ян Павел ІІ з’яўляецца для вас аўтарытэтам, 70 працэнтаў апытаных адказалі станоўча «так». 21 працэнт – «не» і 9 працэнтаў – «не ведаю».

«Тыя, хто заклікае зрынуць яго помнікі – гэта маргінальная група», – каментуе вынікі апытання сацыёлаг Яраслаў Фліс.

Паводле іншага даследавання Pollster для Super Express, 67 працэнтаў рэспандэнтаў падтрымліваюць, прынятую надоечы Сеймам заяву ў абарону добрага імя Яна Паўла ІІ. 45 працэнтаў апытаных ацанілі яе адназначна станоўча, 22 працэнты – даволі добра, 11 працэнтаў даволі дрэнна, а 22 працэнты – рашуча адмоўна.

Нагадваем, надоечы пасля рэпартажу аднаго з камерцыйных тэлеканалаў, у Польшчы разгарэлі спрэчкі на конт таго, ці ведаў Ян Павел ІІ пра выпадкі педафіліі ў каталіцкім касцёле ў Польшчы і ці прадпрымаў па гэтай справе адпаведныя дзеянні.

аз

У Польшчы ідзе вострая спрэчка вакол дакументальнага фільма пра Папу-паляка

13.03.2023 12:44
Улады і некаторыя СМІ абараняюць добрае імя Яна Паўла Другога.