Беларуская Служба

Эмігрантка: Свядома адмаўляюся ад інтэграцыі дзеля захавання нацыянальнай культуры

28.03.2023 11:37
Наша суразмоўца валодае польскай дасканала, мае добрую і высокакваліфікаваную працу, але адмаўляецца ад інтэграцыі ў польскае грамадства.
Аўдыё
  • Вольга Шуцько распавядае сваю гісторыю адмовы ад інтэграцыі ў польскае грамадства
Ілюстрацыя shutterstock.com/BY-_-BY

Зазвычай Беларуская служба Польскага радыё распавядае гісторыі акліматызацыі беларусаў у Польшчы. Гэтым разам мы даведаемся гісторыю дзяўчыны, якая свядома адмовілася ад інтэграцыі ў польскае грамадства на карысць захавання нацыянальнай свядомасці і адметнасці. Забегаючы наперад, у нашай суразмоўцы Вольгі Шуцько няма праблемаў з мовай (яна валодае польскай дасканала), а таксама дзяўчына мае добрую і высокакваліфікаваную працу. Вольга Шуцько распавядае сваю гісторыю адмовы ад інтэграцыі ў польскае грамадства:

-Маё першая замежная паездка адбілася прыкладна восем гадоў таму. Я ўпершыню выехала за мяжу і гэта была менавіта Польшча. Засталася тут на навучанне, пазней павярталася на радзіму пазней зноў, вярталася ў Польшчу. І так некалькі разоў, аж урэшце знайшла працу і засталася тут. (...)

Калі вы так доўга хісталіся паміж гэтымі дзвюма краінамі што ў выніку спрычынілася да канчатковага выбару Польшчы, як месца пастаянна жыхарства? З папярэдняга адказу вынікае, што вы зрабілі гэты выбар да таго, як здарыўся 2020 год з яго наступствамі.

-Скажу адразу, я не лічу, што Польшча – гэта канчатковы пункт прызначэння майго жыцця. Наадварот, я жыву чаканнем вяртання ў Беларусь. Я хацела застацца ў Польшчы і асімілявацца з палякамі да таго часу, калі рэжым Лукашэнкі пачаў змяняцца і стаў настолькі рэпрэсіўным і жорсткім. Зараз мне наадварот хочацца вярнуцца дадому, я адвучваю патрэбу ў адраджэнні нацыянальнай культуры дома значна мацней чым восем гадоў таму.

Вы закранулі тэму інтэграцыі. Чаму вы адмовіліся ад пэўная асіміляцыі ў польскае грамадства. Гучыць трошкі дзіўна, бо без акцэнту размаўляеце па-польску, глыбока абазнаныя ў культуры гэтай краіны. Ці гэта не крывадушнасць?

-Так, я разумею пра што вы кажыце. Гэта вынікае з таго, што я зрабіла вялікі высілак на карысць асіміляцыі пасля прыезду ў Польшчу, але напэўна гэта не крывадушнасць. Тады я намагалася штучна стварыць сабе штучнае кола польскіх сяброў і знаёмых, намагалася «насыціцца» польскасцю. Зараз я адыходжу ад гэтага і наадварот паглыбляюся ў сваю родную беларускую культуру, якой я, на жаль, надавала празмерна мала ўвагі. (...)

Размову з Вольгай цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Аляксандр Аўдзевіч: У Польшчы для беларусаў з інваліднасцю найперш стаіць пытанне бюракратыі

28.12.2022 14:24
Аляксандр Аўдзевіч, інвалід-вазочнік, развівае ў Варшаве праект «Інклюзіўны барыста».

Беларускі прадпрымальнік у Польшчы: У адрозненні ад Беларусі, тут дзяржапарат наладжаны на дапамогу бізнесу

09.01.2023 14:46
«У Польшчы вельмі добра дзейнічаюць законы, і няма ніякіх падводных камянёў. Прынамсі я, на шчасце, пакуль з імі не сутыкаўся».