Пра мэты з’езду, пра патрэбу маліцца на роднай мове, знаходзячыся за межамі, расказвае адзін з арганізатараў сустрэчы, актывіст беларускамоўнай каталіцкай супольнасці ў Варшаве Арцём Ткачук.
-Пасля 2020 года колькасць беларусаў у Польшчы вельмі вырасла. За мінулыя паўтара гады нам удалося арганізаваць беларускамоўныя службы ў сямі гарадах Польшчы – Кракаве, Вроцлаве, Познані, Гданьску, Любліне, Беластоку і Варшаве. Справа развіваецца. У некаторых гарадах службы бываюць штотыдзень, дзесьці раз на два тыдні, раз на месяц. Супольнасці растуць і бачны запыт ад беларусаў у існаванні здаровай, хрысціянскай суполкі, куды можна прыйсці, памаліцца, правесці час. Было бачна, што некаторыя супольнасці маюць праблемы з актывістамі, якія б заняліся арганізацыяй сустрэч. Таму мы вырашылі паспрабаваць зладзіць з’езд, каб натхніць такіх людзей. Што маліцца па-беларуску варта, мае сэнс гуртаваць беларусаў вакол каталіцкіх супольнасцяў. Што мы робім гэта не толькі для сябе, але і для Беларусі ўвогуле. Я б сказаў, што гэта нават па-над рэлігійнае пытанне.
Арцём Ткачук перакананы, што маліцца на беларускай мове важна, паколькі важнай з’яўляецца Беларусь.
-Я выходжу з меркавання, што калі Бог стварыў нас беларусамі, стварыў нашую мову, краіну, то гэта мае сэнс. Прыехаць у іншую краіну, забыць мову – не мае сэнсу. Разам з тым не ідзе гаворкі пра нейкае гета. Калі ў снежні 2022 года да нас прыходзіў кардынал Казімір Ныч, ён казаў, каб мы адчуваліся сябе добра, што гэта такі ж самы касцёл як у Беларусі. І мы да гэтага імкнемся, – гаворыць актывіст.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав