Аддзел Галоўнай дырэкцыі рэспубліканскіх дарог і аўтамагістраляў (GDDKiA) у Ольштыне пачаў інвентарызацыю дарожных знакаў, на якіх выступае назва «Калінінград». Памежная гміна Бранева, у сваіх рэкламных лістоўках памяняе «Калінінград» на «Каралявец», паведамляе агенцтва PAP.
Прэс-сакратар Ольштынскага аддзела Галоўнай дырэкцыі рэспубліканскіх дарог і аўтамагістраляў Караль Глэмбоцкі паведаміў, што ўстанова неадкладна адрэагавала на рэкамендацыю Камісіі па стандартызацыі геаграфічных назваў за межамі Рэспублікі Польшча адносна выкарыстання назвы «Каралявец» замест «Калінінград».
«Мы неадкладна пачалі інвентарызацыю накіравальнай разметкі на рэспубліканскай дарожнай сетцы, якой мы кіруем. Гэта для таго, каб ацаніць выдаткі на магчымую замену дошак», – паведаміў Глэмбоцкі.
Вармінска-Мазурскае ваяводства – адзінае ў краіне, дзе ёсць аўтамабільныя памежныя пераходы з Расіяй, і на дарожна-інфармацыйных табло размяшчаюцца назвы як «Калінінград», так і «Калінінградзкая вобласць».
Назва «Калінінград» і «Калінінградская вобласць» сустракаецца ў многіх турыстычных буклетах і лістоўках, асабліва ў памежных гмінах, такіх як гміна Бранева. «У нашым рэгіёне людзі, асабліва старэйшыя, заўсёды казалі «Каралявец» або « Каралявецкая вобласць»», – кажа кіраўнік бранеўскага муніцыпалітэта Якуб Борнус.
На красавіцкім паседжанні Камісія па стандартызацыі геаграфічных назваў за межамі РП, якая дзейнічае пры Дзяржаўнай геадэзіі, пастанавіла, што для горада Калінінград рэкамендуецца толькі польская назва Каралявец, а для Калінінградскай вобласці – Каралявецкая вобласць. Пастанова ўступіла ў сілу з дня апублікавання на сайце камісіі, гэта значыць 9 траўня гэтага года.
Паводле Міністэрства развіцця і тэхналогій, змена назвы была ініцыятывай мясцовых уладаў. Польшча вяртаецца да традыцыйнай наменклатуры, звязанай са сваёй гісторыяй і культурнай спадчынай. Змена мае сімвалічны характар і не датычыцца нацыянальнасці Кралявецкай вобласці, не ўводзіць новых абавязацельстваў для прадпрымальнікаў або неабходнасці змены дакументаў, супакойваюць у міністэрстве. Затое гістарычная назва будзе выкарыстоўвацца на мапах.
аз