Беларуская Служба

Амбасадар Польшчы ў Беларусі: Наша мэта вызваліць палітвязняў у Беларусі

22.05.2023 15:11
У нядзелю, 21 траўня ў Варшаве падчас мітынгу і далейшага маршу сваю салідарнасць з вязнямі сумлення выказалі некалькі соцень чалавек.
Аўдыё
  • 21 траўня ў Варшаве падчас мітынгу і далейшага маршу сваю салідарнасць з вязнямі сумлення выказалі некалькі соцень чалавек.
   , 21  2023 .
Дзень палітвязня ў Варшаве, 21 траўня 2023 г. Крыніца: radyjo.net

У Дзень салідарнасці з палітвязнямі, які ладзіцца ў гадавіну смерці Вітольда Ашурка, у Варшаве мясцовыя беларусы, а таксама неабыякавыя палякі заклікалі міжнародную супольнасць зрабіць усё для вызвалення вязняў сумлення, як сказала ўдзельніца акцыі Ірына Камісарава кожны дзень прачынаецца з думкамі пра іх: 

-Трымаю ў руках партрэты маіх добрых знаёмых, сяброў, маіх суседзяў у Беларусі – сям’і Вайцюховічаў, якіх абвесцілі тэрарыстамі. Я кожны дзень прачынаюся з думкамі пра палітвязняў. Гэта мой боль… Мне вельмі шкада, што я тут – на свабодзе, я яны – там, за кратамі. (...)

На акцыі ў Варшаве да беларускі палітвязняў звярнуўся легендарны польскі журналіст, галоўны рэдактар выдання Gazeta Wyborcza палітвязень часоў ПНР Адам Міхнiк:

-Сёння вы – надзея ўсёй Еўропы. Я ганаруся тым, што маю права многіх з вас лічыць сваімі сябрамі. Я перакананы, што вы дачакаецеся таго, калі, дзякуючы вашай адвазе і цярпенню, Беларусь стане свабоднай краінай сярод свабодных суседзяў.

Прысутны на акцыі салідарнасці амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі заявіў, што Польшча не спыніць намаганняў па вызваленні вязняў сумлення ў Беларусі:

-Як мне здаецца, мы робім усё магчымае. Сітуацыя надзвычай складаная. Мноства людзей па ўсім свеце, мноства краінаў намагаюцца дабіцца вызвалення палітвязняў у Беларусі. Гэта і наша мэта таксама. Лічым недапушчальным, каб у ХХІ стагоддзі каля нас людзей пераследавалі, у суседняй краіне тысячы людзей знаходзяцца за кратамі выключна праз свае перакананні, сярод іх, вядомы на ўвесь свет журналіст паляк Анджэй Пачобут.

У нядзелю, 21 траўня ў Варшаве падчас мітынгу і далейшага маршу сваю салідарнасць з вязнямі сумлення выказалі некалькі соцень чалавек.

Слухайце аўдыё! 

эж

Дзень палітвязня ў Варшаве, 21 траўня 2023 г. Дзень палітвязня ў Варшаве, 21 траўня 2023 г.

Дзень палітвязня ў Варшаве, 21 траўня 2023 г. Дзень палітвязня ў Варшаве, 21 траўня 2023 г.

. .





21 траўня – Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У Польшчы адбудуцца мітынгі, набажэнства, вечары памяці

21.05.2023 07:46
Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 21 траўня пройдуць у розных краінах і гарадах. У Польшчы ў розных гарадах запланаваныя мітынгі, вечары памяці.

Да 31 траўня будзе працаваць мемарыял у гонар герояў Беларусі, якія загінулі ва Украіне

21.05.2023 15:30
Больш чым за год поўнамаштабнай вайны супраць Украіны загінула шмат беларускіх ваяроў.

Святлана Ціханоўская на асамблеі NATO расказала аб планах па вываду Беларусі з-пад залежнасці ад Расіі і заклікала падтрымаць палітзняволеных

21.05.2023 15:02
Таксама палітык расказала аб планах па вываду краіны з залежнасці ад Расіі пасля змянення палітычнага рэжыму ў краіне.