Амбасадар Польшчы ў Германіі Дарыюш Паўлось (Dariusz Pawłoś) адрэагаваў на матэрыялы, якія з'явіліся на сайце незалежнага ўпаўнаважанага па пытаннях сексуальнага гвалту над дзецьмі (UBSKM), падпарадкаванага нямецкаму ўраду. На яго думку, яны шкодзяць добраму імені польскага грамадства. Паўлось распачаў дзеянні, якія дазволяць хутка выдаліць гэты тэкст, паведамляе niezalezna.pl
Гаворка ідзе пра матэрыялы для курса па абароне нямецкіх вучняў ад сексуальнага гвалту. На нямецкім сайце ёсць фрагмент, які абурае палякаў. У адным прыкладзе быў прыведзены хлопчык, які не сказаў сваёй маці, што ён гей, бо яго бацька ясна даў зразумець, што... «яна полька і верная каталічка, ненавідзіць геяў і, безумоўна, адмовіцца ад цябе як ад сына».
Польская амбасада рэзка адрэагавала на гэты скандальны тэкст.
«Тэкст небяспечны як мінімум па дзвюх прычынах», – падкрэсліў Паўлось. Перш за ўсё, як ацаніў амбасадар, «ён тыражуе антыпольскія стэрэатыпы і шкоднае абагульненне, што палякі ненавідзяць геяў, то бок гомасексуальных людзей увогуле».
Гэта таксама замах на каталіцкую веру
«Другое, на мой погляд, яшчэ больш небяспечнае пытанне – гэта ўкараненне ў свядомасць нямецкай моладзі пераканання, што каталіцкая вера грунтуецца на нянавісці, а таму зʼяўляецца чымсьці дрэнным», – сказаў Паўлось.
Таму з поўнай рашучасцю амбасада Польшчы ў Берліне, а таксама консульскія ўстановы ў асобных консульскіх акругах – землях прымуць меры, каб гэты небяспечны тэкст знік з навучальных матэрыялаў у Нямеччыне як мага хутчэй», – запэўніў амбасадар РП у Нямеччыне.
Гомасексуалізм ў законах Германіі
Пры гэтым польскі дыпламат нагадаў, што ў Германіі гомасексуалізм быў крымінальным злачынствам на працягу вельмі доўгага часу. Да 1969 г. абмежавальныя палажэнні ў гэтым пытанні дзейнічалі ў нязменным нацысцкім выглядзе, – нагадаў польскі дыпламат.
«Гомасексуалізм як злачынства знік з нямецкага крымінальнага кодэкса толькі ў 1994 годзе (у той час як у польскім правапарадку Кодэкс Макарэвіча адмяніў пакаранне за гомасексуалізм у Польшчы яшчэ ў 1932 годзе).
яс